Вінцэнт Матушэвіч
Вінцэнт Матушэвіч | |
---|---|
польск.: Wincenty Matuszewicz, літ.: Vincentas Matusevičius | |
| |
| |
Нараджэнне |
5 красавіка 1801 |
Смерць |
8 жніўня 1862 (61 год) |
Месца пахавання | |
Род | Матушэвічы |
Бацька | Тадэвуш Матушэвіч |
Маці | Францішка Матушэвіч з Рэвінскіх |
Жонка | Тэадора Матушэвіч з роду Фрэма |
Дзеці | Тэадор Вінцэнт Матушэвіч, Ізабела Матушэвіч |
Веравызнанне | каталік |
Адукацыя | |
Званне | падпалкоўнік[d] |
Бітвы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вінцэнт Матушэвіч (польск.: Wincenty Matuszewicz, літ.: Vincentas Matusevičius; 5 красавіка 1801, Аўсянішкі (польск.: Owsianiszki), Троцкі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 8 жніўня 1862, Габрыэлёва, Троцкі павет[4] — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў і адзін з яго кіраўнікоў на тэрыторыі Троцкага павета.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Матушэвічаў герба «Лебедзь»[6]. Яго бацька — Тадэвуш Матушэвіч (1770—1837) быў уладальнікам маёнтку Аўсянішкі , маці Францішка (1778—1827) паходзіла з роду Рэвінскіх. Меў трох сёстраў — Элеанору[7], Анелю[8] і Тэадору[9]. Скончыў Віленскі ўніверсітэт[10]. Быў старшынёй троцкага гродскага суда[10].
Па выбуху паўстання 1830—1831 гадоў далучыўся да паўстання, стаў кіраўнікоў атраду на тэрыторыі Троцкага павета[10]. Атрымаў у 1831 годзе званне падпалкоўніка[11]. У красавіку 1831 у Троках разброіў атрад расійскай арміі, неўзабаве здабыў Вількамір, у Жослях ваяваў разам з Габрыэлям Агінскам[12]. 17-24 красавіка 1831 года — удзельнічаў у штурме Вільні, ваяваў пад Аўсянішкамі[10]. З корпусам паўстанцаў Караля Залускага адступіў у Янава[10]. Разам з атрадам Маўрыцыя Прозара адзначыўся 29 красавіка ў бітвах пад Кейданамі і 5 мая пад Байсагалай, 19 чэрвеня ўдзельнічаў у бітве пад Панарамі (іншая назва — бітва пад Вільняй 1831 года ці Бітва за Вільню), 9 ліпеня каля Куршанаў далучыўся да генерала Генрыка Дэмбінскага, з якім прарваўся на тэрыторыю Польскага Каралеўства[10].
Калі паўстанне пацярпела паражэнне, ён адступіў у Прусію, пазней эміграваў у Францыю[10]. Належаў да эмігранцкіх арганізацый[10]. У 1858 пасля амністыі вярнуўся ў Літву[10]. Валодаў маёнткамі Аўсянішкі і Габрыэлёва.
Памёр на радзіме ў Габрыэлёве[13] каля Трокаў[14]. Пахаваны на могілках у Папорцях каля Кашадараў[15], магіла паўстанца захавалася[16].
У творах
[правіць | правіць зыходнік]- Вінцэнту Матушэвіч прысвечана балада Адама Міцкевіча «Начлег» (польск.: Nocleg[17]), дзе сама асоба Матушэвіча не згадваецца, але ў асобе «начальніка», бязлітаснага паўстанца з ваколіцаў Трокаў даследчыкі бачаць менавіта Вінцэнта Матушэвіча[18].
- Матушэвіч у Троках — верш польскага паэта Вінцэнта Поля .
Зноскі
- ↑ Sejm-Wielki.pl — 2002.
- ↑ Wincenty Matuszewicz : fotografia litografii Władysława Oleszczyńskiego.
- ↑ Wincenty Matuszewicz h. Łabędź
- ↑ Іншыя крыніцы памылкова падаюць месца смерці — Парыж, Францыя[3].
- ↑ Tadeusz Matusewicz h. Ślepowron ?
- ↑ Па іншай версіі менавіты гэты род Матушэвіч меў герб «Слепаўрон»[5].
- ↑ у шлюбе — Гопен.
- ↑ у шлюбе — Гоўстэйн.
- ↑ у шлюбе — Ромер, жонка Севярына Мікалая Ромера.
- ↑ а б в г д е ё ж з Feliksas Sliesoriūnas. Vincentas Matusevičius. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIV (Magdalena-México). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 458 psl.
- ↑ Polski słownik biograficzny / kom. red.: Emanuel Rostworowski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 20: Maria Józefa — Mieroszewski Krzysztof. S. 227.
- ↑ «Jęliśmy się oręża w duchu jedności z Królestwem Polskim». Powstanie Listopadowe na Litwie
- ↑ Biblioteka Warszawska, s. 181.
- ↑ Slownik geograficzny, T, II, s. 432.
- ↑ «Kaišiadorių rajono savivaldybė — Istorija». kaisiadorys.lt.
- ↑ Grób powstańca listopadowego Wincentego Matuszewicza w Paparcziai
- ↑ Adam Mickiewicz Nocleg
- ↑ Agnieszka Januszkiewicz Groza wojny w balladowej odsłonie powstania na Litwie w 1831 roku — Nocleg Adama Mickiewicza, Białorutenistyka Białostocka, T. 14, 2022, s. 337—352, s. 337.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Polski słownik biograficzny / kom. red.: Emanuel Rostworowski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 20: Maria Józefa — Mieroszewski Krzysztof. S. 227. (польск.)
- Feliksas Sliesoriūnas. Vincentas Matusevičius. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIV (Magdalena-México). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 458 psl. (літ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вінцэнт Матушэвіч