Вінцэнт Смакоўскі
Вінцэнт Смакоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лютага 1797 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1876 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, мастацтвазнавец |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | класіцызм, рамантызм |
Уплыў на | Караль Рыпінскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вінцэнты Смако́ўскі (Вікенцій Смакоўскі, Вінцас Смакаўскас, польск.: Wincenty Smokowski, літ.: Vincas Smakauskas; 19 лютага 1797, Вільня — 13 лютага 1876, Крыкяны, цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна) — польскі мастак, жывапісец і графік, які працаваў у Літве, ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэміі мастацтваў; жывапісу ўласцівыя рысы акадэмізму і класіцызму з элементамі рамантызму, больш выразнага ў яго графічных працах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З 1817 да 1822 года вывучаў жывапіс і скульптуру ў імператарскім Віленскім універсітэце. У 1823—1829 гадах працягнуў навучанне ў імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. У 1823 годзе за рысункі з натуры, намаляваныя на іспыце, атрымаў сярэбраны медаль другой вартасці. У 1824 годзе быў ганараваны сярэбраным медалём другой вартасці, у 1825 годзе — першай вартасці. У 1827 годзе Савет Акадэміі мастацтваў прыняў на конкурс для атрымання залатога медалю прадстаўленую Смакоўскім працу «Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», ганараваную меншым залатым медалём.
Запрошаны ў 1829 годзе ў памочнікі прафесару Яну Рустэму[1], у 1829—1832 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Віленскім універсітэце.
У 1836 годзе скончыў Віленскую медыка-хірургічную акадэмію, атрымаў спецыяльнасць урача і працаваў у наваколлях Свянцян, у 1841—1856 гадах — гарадскім урачом у Варшаве. Пасля 1858 года жыў у вёсцы Крыкяны Свенцянскага павета (цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Пісаў карціны на гістарычную тэматыку («Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», 1827; «Марыус у развалінах Карфагена», «Барацьба турак з чаркесамі», «Стэфан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію»), бытавога жанру («Сляпы жабрак з хлопчыкам», «Салдат на кані»), партрэты («Ягайла і Ядвіга», партрэт Ю. І. Крашэўскага, аўтапартрэты) і пейзажы. Аўтар ілюстрацый да кніг (тры літаграфіі да паэмы «Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча, 1823, па іншых звестках 1828; 50 ксілаграфій да паэмы «Anafielas» Крашэўскага, 1846) і малюнкаў па матывах эпічнай паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1860). Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі , Нацыянальным музеі ў Варшаве і ў іншых зборах.
Напісаў даследаванні пра фрэскі Троцкага замка (1822), кансервацыяй якіх Смакоўскі займаўся, а таксама працы пра Яна Рустэма, Валенція Ваньковіча, Аляксандра Арлоўскага .
Зноскі
- ↑ Tapybos katedros istorija (літ.). Vilniaus dailės akademija. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 17 снежня 2010.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Smakauskas, Smokovskis // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų leidykla, 1983. — Т. 10: Samnitai—Šteinbergas. — С. 256. — 640 с. — 75 000 экз. (літ.)
- Смакаускас, Смоковский // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 552. — 672 с. — 22 000 экз. — ISBN 978-5-420-01613-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1797 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 13 лютага
- Памерлі ў 1876 годзе
- Памерлі ў Ігналінскім раёне
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Літвы
- Ганаровыя вольныя супольнікі Імператарскай Акадэміі Майстэрстваў
- Слуцкая гімназія