Вічэнца
Горад
Вічэнца
Vicenza
| ||||||||||||||||||||||||||
Вічэ́нца (італ.: Vicenza) — горад на паўночным усходзе Італіі, у вобласці Венецыя, адм. цэнтр прав. Вічэнца. Нас. 115 тыс. чал. (2008). Размешчаны ў падножжа Альпаў. Транспартны вузел на чыгунцы Венецыя — Мілан.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча старажытных венетаў, з 49 да н.э. рымская Вікеція, ці Віцэція (лац.: Vicetia). З 1115 года вольны горад-камуна. У 12-13 стст. арэна суперніцтва гвельфаў і гібелінаў. З 1311 пад уладай веронскіх Скалігераў. З 1404 да канца 18 ст. пад заступніцтвам Венецыянскай рэспублікі. У 1796 годзе акупавана напалеонаўскімі войскамі. У 1806—1848 пад валадарствам Аўстрыі. У 1866 увайшла ў склад Італьянскага каралеўства.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Вічэнца | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 15 | 21 | 25 | 27 | 31 | 35 | 37 | 37 | 32 | 27 | 20 | 16 | 37 |
Сярэдні максімум, °C | 6 | 8 | 12 | 16 | 22 | 25 | 28 | 27 | 23 | 17 | 11 | 7 | 17 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 2 | 4 | 8 | 12 | 17 | 21 | 23 | 22 | 19 | 13 | 7 | 3 | 13 |
Сярэдні мінімум, °C | −1 | 0 | 3 | 7 | 12 | 16 | 18 | 17 | 14 | 9 | 3 | 0 | 8 |
Абсалютны мінімум, °C | −18 | −13 | −6 | 0 | 2 | 8 | 11 | 7 | 3 | 0 | −6 | −10 | −18 |
Крыніца: www.weatherbase.com |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Захаваліся: руіны рымскага тэатра , крыптапорціка , моста і акведука; раманская царква Санці-Фелічэ-э-Фартуната (10-12 стст.; мазаікі 4 ст.); гатычныя гадзіннікавая вежа Торэ-дзі-П'яцца (12 ст., надбудавана ў 14-15 стст.), цэрквы Сан-Ларэнца (1280—1344), Санта-Карона (13 ст., перабудавана ў рэнесансным стылі; алтарныя карціны Дж. Беліні і П. Веранезэ; цяпер Музей археалогіі ) і Санта-Марыя-дэі-Серві (заснавана ў 1322, пабудавана ў 1407, пашырана ў 1490), сабор (14 ст., перабудаваны ў 16 ст., фасад — 1467; у адной з капэл — паліпціх Даменіка Венецыяна, 1356); гатычныя і рэнесансныя палацца: Калеоні-Порта (14 ст.), да-Скіа (пач. 15 ст., часткова перабудавана); Біскупскі палац (1494—1495).
-
Руіны рымскага акведука
Аблічча Вічэнцы у значынай меры вызначаюць пабудовы А. Паладзіа (яго імем таксама названа цэнтральная артэрыя горада — Корса-Андрэа-Паладзіа ): «Базіліка» (1548—1617; у аснове — палацца дэла-Раджонэ сярэдзіны 15 ст.); палацца — Цьенэ (з 1542, не завершана; у аснове — пабудова канца 15 ст.), К’ерыкаці (з 1550; цяпер Гарадскі музей з археалагічнай калекцыяй і пінакатэкай), Ізепа-да-Порта (з 1552, не дабудавана), Вальмарана (1566), Порта-Барбаран (1570), Порта-Брэганцэ (1571), Цьенэ-Банін (1590, дабудавана В. Скамоці); лоджыі Вальмарана (1570) і дэль-Капітаньята (пачата ў 1571); «Тэатра Алімпіка» (1580—1585, завершаны Скамоці).
У наваколлях Вічэнцы — вілы, пабудаваныя А. Паладзіа: Годзі у Ланеда (1540), Ратонда (будавалася з 1565-66, завершана ў 1580-91 В. Скамоці), П’явенэ ў Ланеда (1553 — каля 1570), Барбара-Вольпі ў Мазеры (1560-70, роспісы П. Веранезэ, скульптурны дэкор А. Віторыі; круглая царква — 1580), Паяна (кан. 1560-х гг.), Кальдонья (1570), Тарньеры (1570; перабудавана ў 19 у.), а таксама віла Вальмарана-ак-нані (17-18 стст.; роспісы Дж. Б. і Джандаменіка Цьепала, 1757). В. і вілы Паладзіа ў вобл. Венецыя ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Горяинов В. В. Падуя. Виченца. Верона. М., 1978;
- Vicenza e provincia / A cura di A. Pranovi. Venezia, 1995;
- Barbieri F., Cevese R. Vicenza: ritratto di una città: guida storico-artistica. Vicenza, 2004.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вічэнца