Генадзь Пятровіч Пашкоў
Генадзь Пятровіч Пашкоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, журналіст |
Гады творчасці | з 1967 |
Жанр | лірыка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Гена́дзь Пятро́віч Пашко́ў (нар. 23 сакавіка 1948, в. Малыя Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.
Пасля сканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1972 гадах працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. З 1972 года ў часопісе «Полымя» — загадчык рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979 года — намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету». З лютага 1996 года да 2008 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 года да 2016 года — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года. З 1996 года — член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку выступае з 1967 года. Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім святлом благаславёны» (2006). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999), кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). З’яўляецца адным з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- прэмія Ленінскага камсамола Беларускай ССР (1986) — за паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок» і «Дыстанцыя небяспекі»,
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за лірыка-дакументальную аповесць «Палескія вандроўнікі»,
- Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2013)[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Кляновік: вершы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1975.
- Будзень як свята: нарысы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1977.
- Дыстанцыя небяспекі: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1979.
- Зямлю слухаю: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1983.
- Маналог на кастрышчы: кніга вершаў / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
- Дзяўчынка з блакітным мячыкам: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
- Крокі: вершы, паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1988.
- Люблю, спадзяюся, жыву: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1990.
- Журавінавы востраў: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998.
- Тваім святлом благаславёны: вершы і паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 2006[2].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Бібліяграфія Архівавана 27 верасня 2015. Сайт «Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генадзь Пашкоў. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
- Пашкоў Г. П. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001.
- Пашкоў Г. П. Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994.
- Пашкоў Г. П. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997.
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі