Генрых Альдэгрэвер
Генрых Альдэгрэвер | |
---|---|
Дата нараджэння | 1502[1][2][…] ці каля 1502[3][4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1555[4], 1561 ці не раней за 1555 і не пазней за 1561 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ювелір, рысавальнік, дызайнер, ілюстратар, мастак-гравёр, размалёўшчык шкла, гравёр па медзі, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | алегорыя[d][3], mythological art[d][3] і партрэт[3] |
Уплыў | Ludger tom Ring the Elder[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Альдэгрэвер або Альдэграф, таксама Альберт Вестфальскі (ням.: Heinrich Aldegrever; 1502—1562) — нямецкі жывапісец і гравёр XVI стагоддзя, вучань школы Альбрэхта Дзюрэра.
Генрых Альдэгрэвер нарадзіўся ў 1502 годзе ў Падэрборне, у сям’і Германа Трыпенмекера, празванага Альдэгрэверам, які ў 1527 годзе ўзяў сабе гэтае імя. Генрых Альдэгрэвер пачаў падпісваць свае працы манаграмай «AG» аналагічна напісанню манаграмы А. Дзюрэра, замяніўшы літару D на G. Таму даследчыкі мяркуюць блізкае знаёмства Дзюрэра і Альдэгрэвера.
З прычыны ўдзелу ў рэфармацыйных рухах таго часу змушаны пакінуць радзіму, пасяліўся ў квітнеючым тады горадзе Зоэсте (цяпер Зост) у Паўночным Рэйне — Вестфаліі.
Там жа ў Зосце Генрых Альдэгрэвер і памёр у 1562 годзе.
Карціны яго вельмі рэдкія, стыль іх сухі і строгі, але поўны выразнасці і рэзкай характарыстыкі — знаходзяцца ў галерэях Вены, Мюнхена і Берліна, большай часткай пісаны з яго гравюр, якіх ён пакінуў больш за трыста, пераважна ў тэхніцы разца.