Перайсці да зместу

Герб Магілёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Магілёва
Дэталі
Суб’ект Магілёў
Зацверджаны 3 студзеня 2005
Заснаванне 3 студзеня 2005

Герб Магілёва — афіцыйны геральдычны сімвал Магілёва, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімірам у 1661 годзе.

Афіцыйнае апісанне:

Герб места Магілёва ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі барочнага шчыта трох сярэбраных веж, у адчыненай браме сярэдняй з якіх знаходзіцца сярэбраны рыцар у даспехах з паднятым над галавой мячом. Угары над варотамі на ўсечаным па сваёй аснове круглым чырвоным шчыце пад дахам цэнтральнай вежы знаходзіцца сярэбраны ўзброены коннік з мячом і шчытом. Ніжні вугал шчыта, аддзелены выявай веж, зялёны.

Першы герб Магілёва 1577 года

Першы гарадскі герб Магілёву разам з поўным Магдэбургскім правам надаў 28 студзеня 1577 вялікі князь Стэфан Баторый: «вежа мураваная, высока выведзеная».

Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілея:

" А иж бы тое место неякою помноженья оздоб своих не мело, с тое ласки нашего господарское надаем тому месту печать мескую. Вежу мурованую, высоко выведеную, которую врат того места. У судов и инших справах и потребах печатовоти и того герба уживати мает вечными часы. "

З канца XVI ст. дайшоў ананімны верш «На зацный клейнот места… Могилева, герб, названый вежа», унікальны прыклад эпіграмы на гарадскі герб[1]:

"

От могилок Могилов чому бы прозвано,
Вежу за герб пры праве Майдебурском дано?
С тых мер же, бы мешканцы на смерть памятали,
А над цноту вышшого ничого не знали.
При совитой до Бога и до пана вере,
Без одмены сталыми были в кождой мере
Даючи дань, повинность, почесть ведлуг стану
Духовенству од души, а од тела пану

"

Аднак па сканчэнні вайны Расіі з Рэччу Паспалітай за праяўленую мужнасць у час паўстання супраць маскоўскіх акупантаў Ян Казімір ураўнаваў у правах Магілёў з Вільняй і 9 чэрвеня 1661 надаў яму новы геральдычны сімвал з «Пагоняй»: «у блакітным полі тры вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар у панцыры з уздзетай шабляй у руцэ; на вежы круглы шыльд з выявай дзяржаўнага герба „Пагоня“»[2].

У сучаснай Беларусі гістарычны герб Магілёва атрымаў афіцыйны статус 3 студзеня 2005[3].

  1. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу : манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 50. — 376 с. — ISBN 978-985-6976-10-3.
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  3. Указ президента Республики Беларусь от 3 января 2005 г. № 1 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Могилевской области».