Герб Чавусаў
Герб Чавусаў — геральдычны сімвал Чавусаў, нададзены гораду разам з Магдэбургскім правам каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 12 жніўня 1634: «у блакітным полі на белым кані святы Марцін з мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[1]. Гэты герб варта разглядаць у адным шэрагу гарадскіх знакаў, якія адлюстроўваюць ідэі абароны і перамогі хрысціянскіх каштоўнасцей[2].
У часы расійскага панавання імператрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Чавусам новы герб.
У верхняй частцы шчыта частка герба Магілёўскага: у залатым полі палова Расійскага герба. У ніжняй — у чырвоным полі шпага, пакладзеная крыжападобна з мячом, злучаныя лаўровым вянком, у памяць слаўнай перамогі, здабытай над шведамі, у наваколлях гэтага горада пад Лясным.
Арыгінальны тэкст (руск.)В верхней части щита часть герба Могилевского: в золотом поле половина Российского герба. В нижней — в красном поле шпага, положенная крестообразно с мечом, соединенные лавровым венком, в память славной победы, одержанной над шведами, в окрестностях сего города под Лесным.
Калі ў 2001 паўстала пытанне аб выбары афіцыйнага геральдычнага сімвала, Чавускі райвыканкам на чале са старшынёй А. Мацюліным аддаў перавагу гербу часоў Расійскай імперыі як «больш адпаведнаму менталітэту грамадзян»[2]. 3 студзеня 2005[3] статус афіцыйнага геральдычнага сімвала Чавусаў атрымаў расійскі герб.
Афіцыйнае апісанне:
Герб места Чавусы ўяўляе сабой выяву на чырвоным полі французскага шчыта шпагі і мяча, размешчаных крыжападобна і злучаных лаўровым вянком.
Арыгінальны тэкст (руск.)Герб города Чаусы представляет собой изображение на красном поле французского щита шпаги и меча, расположенных крестообразно и соединенных лавровым венком.
Зноскі
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ а б Чаусы . Геральдика.by. Гербы и флаги Беларуси. (30 кастрычніка 2010).(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2005 г. № 1 Архівавана 7 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.