Герберт Уэлс
Герберт Уэлс | |
---|---|
Herbert Wells | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні |
Герберт Джордж Уэлс Herbert George Wells |
Псеўданімы | H. G. Wells, Reginald Bliss, Septimus Browne і Sosthenes Smith |
Дата нараджэння | 21 верасня 1866[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1946[3][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Джозеф Уэлс[d] |
Маці | Sarah Neal[d][5] |
Жонка | Isabel Mary Wells[d] і Catherine Wells[d] |
Дзеці | Anthony West[d], George Philip Wells[d] і Frank Wells[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, журналіст, ідыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, раманіст, сацыёлаг, сцэнарыст |
Гады творчасці | з 1895 |
Жанр | навуковая фантастыка, біяграфія і эсэ |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Герберт Джордж Уэлс (англ.: Herbert George Wells; 21 верасня 1866 — 13 жніўня 1946) — брытанскі пісьменнік і публіцыст. Аўтар вядомых навукова-фантастычных раманаў «Машына часу», «Чалавек-невідзімка», «Вайна светаў» і іншых, дзякуючы якім і стаў сусветна вядомым празаікам. Акрамя гэтага, менавіта з-за сваёй творчасці ў сферы навукова-фантастычнай літаратуры і застаўся ў памяці наступных пакаленняў. Фактычна, з'яўляецца адным з "бацькоў" літаратурнага жанра, як і Жуль Верн з Х'югам Гернсбекам. Прыхільнік фабіянства, а таксама, згодна некаторым крыніцам, крытычнага сацыялізму.
Скончыў Лонданскі ўніверсітэт (1888). Доктар біялагічных навук (1942).
Першы літаратурны твор — аповесць «Арганаўты хронасу» (1888; накід рамана «Машына часу», 1895). Аўтар сацыяльна-палітычных твораў, напісаных у навукова-фантастычным жанры: «Востраў доктара Мора» (1896), «Чалавек-невідзімка» (1897), «Вайна светаў» (1898), «Першыя людзі на Месяцы» (1901), «Ежа багоў» (1904), «У дні каметы» (1906) і інш.; сацыяльна-бытавых раманаў: «Колы фартуны» (1896), «Каханне і містэр Люішэм» (1900), «Кіпс» (1905), «Анна-Вероніка» (пра эмансіпацыю жанчыны), «Тона-Бенге» (абодва 1909), «Білбі» (1915) і інш.; .раманаў-трактатаў: «Сучасная утопія» (1905), «Новы Макіявелі» (1911) і інш. У рамане «Вызвалены свет» (1914) узнята праблема выкарыстання атамнай энергіі ў ваенны і мірны час, у кнізе артыкулаў «Вайна, якая скончыць з войнамі» (1914) і рамане «Містэр Брытлінг п’е чашу да дна» (1916) адлюстраваны супярэчлівыя адносіны да І сусветнай вайны. Выступіў з антыфашысцкімі раманамі: «Напярэдадні» (1927), «Самадзяржаўе містэра Паргема» (1930), аповесцю «Гулец у кракет» (1936) і інш. Прапаганда рэлігіі ў аповесцях «Бог — нябачны кароль», «Душа епіскапа» (абедзве 1917) і інш. Аўтар навукова-папулярнай кнігі «Навука жыцця» (т. 1—3, 1930; з Дж. Хакслі), шматлікіх п’ес, кінасцэнарыяў і інш. Уражанні ад паездак у Расію ў кнігах «Расія ў змроку» (1920), «Вопыт аўтабіяграфіі» (1934).
На беларускую мову яго асобныя раманы перакладалі Т. Тамашэвіч і інш. Многія яго творы экранізаваны.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Вайна ў паветры. — Мн., 1931;
- Першыя людзі на Месяцы / Гербэрт Уэльс; / Пер. з руск. Ц. Зарэчнага. — Мн.: БДВ, 1931. — 144 с.
- На дне акіяна. — Мн., 1939;
- Вайна сусветаў; Чалавек-невідзімка / Г. Уэлс; Пер. з руск. В. Тамашэвіча, М. Зарэмбы. — Мн.: Юнацтва, 1997. — ISBN 985-05-0135-9
- Чалавек, які ўмеў рабіць цуды
Зноскі
- ↑ а б Nicholson N. C. H.G. Wells // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ H. G. Wells // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Уэллс Герберт Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уэлс // БЭ у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.