Група армій «G»
Група армій «G» (ням.: Heeresgruppe G) — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.
Заходнееўрапейскі тэатр 1944 - 1945
[правіць | правіць зыходнік]Група армій «G» была сфармавана 10 мая 1944 г. з 1-й і 19-й армій для абароны паўднёвага ўзбярэжжа Францыі. 15 жніўня саюзныя войскі скінулі дэсанты ў паўднёвых французскіх гарадах. У сувязі з няўдачамі немцаў у Нармандыі, каб пазбегнуць акружэння, камандаванню групы армій было загадана адыходзіць на паўночны ўсход да нямецкай мяжы. 1-я армія адыходзіла ў парыжскім кірунку, а 19-я армія выходзіла да Вагезскім горам. У жніўні ў групу армій была ўключана 5-я танкавая армія, якая правяла няўдалую спробу атакаваць 3-ю амерыканскую армію, каб затрымаць яе наступленне. Пасля чаго танкавая армія была зноў вернутая групе армій «B», а войскі групы армій «G» да лістапада адышлі ў раён Эльзаса і Латарынгіі.
У студзені 1945 войскі групы армій разам з групай армій «Верхні Рэйн», у якую была ўключана 19-я армія, паспрабавалі правесці наступальную аперацыю ў раёне Эльзаса і Латарынгіі супраць 7-й амерыканскай арміі. Аперацыя скончылася няўдала, амерыкана-французскія войскі, якія перайшлі ў наступленне да 9 лютага цалкам разграмілі групу армій «Верхні Рэйн».
Пасля гэтага група армій «G», складаючыся напалову з дрэнна ўзброеных батальёнаў фольксштурма і значна саступаючы суперніку ў сілах, вяла баі ў раёнах Вюртэмберга і Баварыі. 5 мая 1945 г. камандаванне групы армій падпісала капітуляцыю перад амерыканскім камандаваннем у мястэчку Хар, каля Мюнхена.
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- генерал-палкоўнік Ёханэс Бласковіц 10.05 — 21.09.1944
- генерал танкавых войскаў Херман Бальк 21.09 — 24.12.1944
- генерал-палкоўнік Ёханэс Бласковіц 24.12.1944 — 28.01.1945
- генерал-палкоўнік Паўль Хаўсэр 28.01 — 4.04.1945
- генерал пяхоты Фрыдрых Шульц 4.04 — 10.05.1945
Баявы склад групы войскаў «G»
[правіць | правіць зыходнік]- 1-я армія (10.05 - 08.1944, 09.1944 - 04.1945)
- 19-я армія (10.05 - 31.12.1944, 19.02 - 8.05.1945
- 5-я танкавая армія (18.08 - 22.09.1944)
- 7-я армія (04.1945)