Група армій «D»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група армій «D»
ням.: Heeresgruppe D
Гады існавання 26 кастрычніка 19406 мая 1945
Краіна Трэці рэйх Трэці Рэйх
Падпарадкаванне Трэці рэйх
Тып Група армій
Войны Другая сусветная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Група армій «D» (ням.: Heeresgruppe D) — адна з груп армій вермахта падчас Другой сусветнай вайны.

Стварэнне групы. Акупацыйная дзейнасць 19401944[правіць | правіць зыходнік]

Група армій «D» сфарміравана 26 кастрычніка 1940 г. у Францыі пры падзеле камандавання групы армій «С» і групы армій «А». З 15 красавіка 1941 група армій «D» пачала называцца Галоўнакамандаваннем «Захаду» (ням.: Oberbefehlshaber «West»). У выніку гэтага некаторыя даследчыкі няправільна называюць яе групай армій «Захад». Галоўнай задачай групы армій было ажыццяўленне акупацыйных функцый у Францыі, Бельгіі, Нідэрландах.

У жніўні 1942 падраздзяленні групы армій адбілі спробу саюзнікаў захапіць порт Д'еп. На працягу 19421944 гг. войскі групы сумесна з арганізацыяй «Тота» прымалі ўдзел у стварэнні «Атлантычнага вала». У лістападзе 1942 г. войскі групы армій «D» правялі аперацыю па захопу тэрыторыі вішысцкай Францыі. Пачынаючы з канца 1943 г., падраздзяленні групы армій прымаюць актыўны ўдзел у барацьбе з рухам Супраціву.

Заходні фронт 19441945[правіць | правіць зыходнік]

На працягу першай паловы 1944 г. камандаванню групы армій «D» былі падпарадкаваны войскі групы армій «B» і групы армій «G», а ў канцы года яшчэ і групы армій «H». З 10 верасня 1944 г. групу пачалі называць выключна Галоўнае камандаванне «Захаду». З моманту высадкі саюзнікаў у Нармандыі, а ў далейшым і на паўднёвым узбярэжжы Францыі, вяла абарончыя баі з паступовым адыходам да меж Трэцяга Рэйха. Фактычна камандаванне ажыццяўляла кіраўніцтва ўсімі нямецкімі войскамі на Заходнім фронце. 25 сакавіка 1945 г. яна была перайменавана ў Галоўнакамандаванне «Поўдзень». 22 красавіка 1945 г., пасля капітуляцыі нямецкіх войск у Паўночнай Італіі, узяла на сябе лінію абароны па ўсёй тэрыторыі Паўднёвай Германіі. Капітулявала 6 мая 1945.

Баявы склад групы армій «D»[правіць | правіць зыходнік]

Лістапад 1940

Май 1941 — жнівень 1943

Май 1944

Снежань 1944

Май 1945

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мюллер-Гиллебранд, Б. Сухопутная армия Германии, 19391945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4.
  • Залесский, К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия. Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]