Група армій «E»
Група армій «E» ням.: Heeresgruppe E | |
---|---|
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | Трэці рэйх |
Уваходзіць у | Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў вермахта |
Тып | Група армій |
Войны | Другая сусветная вайна |
Удзел у |
Гру́па а́рмій «E» (ням.: Heeresgruppe E) — адна з груп армій вермахта ў часы Другой сусветнай вайны.
Стварэнне групы. Балканы 1943—1945
[правіць | правіць зыходнік]Група армій «Е» была сфарміравана 1 студзеня 1943 года на аснове 12-й арміі. Падраздзяленні групы армій дыслакаваліся ва ўсходняй частцы міжземнаморскага рэгіёну, уключаючы Крыт, Грэцыю, Сербію і тэрыторыю ўсташскай Харватыі. Галоўнай задачай падраздзяленняў групы армій было ажыццяўленне акупацыйных функцый і барацьба з партызанскім рухам на тэрыторыях Грэцыі і Югаславіі. 26 жніўня 1943 года група армій «Е» была падпарадкавана камандаванню групы армій «F». Асноўнымі праціўнікамі нямецкіх войскаў былі югаслаўская партызанская Народна-вызваленчая армія пад камандаваннем маршала Броз Ціта і грэчаскі камуністычны рух ЭЛАС. На працягу 1943—1944 гадоў падраздзяленні групы армій «Е» правялі шэраг удалых аперацый, разграміўшы некалькі буйных фарміраванняў партызан.
У ходзе гэтага было здзейснена некалькі ваенных злачынстваў, у тым ліку масавае забойства жыхароў грэчаскіх населеных пунктаў Калаўрыта і Дзістома. Акрамя гэтага, у ходзе раззбраення італьянскай арміі ў верасні 1943 года, у Кефалініі нямецкія войскі пакаралі смерцю звыш 5000 італьянскіх ваеннапалонных.
У гэты ж час, група армій паспяхова адбіла нападзенне брытанскіх войскаў, якія спрабавалі захапіць акупіраваныя Італіяй астравы Дадэканес.
Восенню 1944 года войскам групы армій «Е» было загадана пачаць адвод войскаў з Грэцыі і паўднёвых раёнаў Югаславіі. У выніку правадзімай савецкімі войскамі Белградскай аперацыі былі перарэзаны асноўныя шляхі адыходу групы армій «Е» уздоўж ракі Марава, а сама група войскаў апынулася ў акружэнні. У снежні 1944 года, здзейсніўшы манеўр праз цяжкапраходныя, горныя раёны Чарнагорыі і Босніі нямецкія войскі выйшлі з акружэння і былі перадыслакаваныя ў Венгрыю, а некаторыя падраздзяленні — у Аўстрыю і на поўдзень Германіі. Група армій «E» была аб’яднаная з рэшткамі групы армій «F» генерал-фельдмаршала Максіміліяна фон Вейхса, якая была расфармаваная 25 сакавіка 1945 года.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя падраздзяленні (у кастрычніку 1943)[1]:
- 11-я паветрана-палявая дывізія (афінскі гарнізон)
- Штурмавая дывізія «Родас» (аб’яднана з матарызаванай дывізіяй «Брандэнбург» у 1944 годзе)
- 68-ы армейскі корпус (усходняя Грэцыя і Пелапанес)
- 117-я пяхотная дывізія
- 1-я танкавая дывізія
- 22-і горны корпус (заходняя Грэцыя)
- 104-я пяхотная дывізія
- 1-я горная дывізія
- 41-я крапасная дывізія
- 133-я крапасная дывізія (крыцкі гарнізон)
- Таксама пад камандаваннем групы армій знаходзіліся 22 штрафныя роты
Камандуючы
[правіць | правіць зыходнік]Генерал-палкоўнік люфтвафэ Аляксандар Лёр (ням.: Alexander Löhr) з’яўляўся камандуючым групай армій «E» з 31 снежня 1942 года да 8 мая 1945 года.[2] 15 мая 1945 года быў узяты ў палон югаслаўскімі войскамі. Быў абвінавачаны ў масавых забойствах цывільнага насельніцтва Югаславіі і 26 лютага 1947 года расстраляны.
Вядомыя персаналіі
[правіць | правіць зыходнік]- Курт Вальдхайм — прэзідэнт Аўстрыі (1986—1992) і Генеральны сакратар ААН (1972—1981) праходзіў службу ў гэтай групе армій.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс камандуючых нямецкімі групамі армій падчас Другой сусветнай вайны
- Вермахт
- Грэцыя ў Другой сусветнай вайне
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ian V. Hogg. German Order of Battle 1944: The regiments, formations and units of the German ground forces, Arms and Armour Press, London, 1975. (англ.)
- Nigel Thomas (аўтар), Stephen Andrew (ілюстратар). The German Army 1939-45 (2): North Africa & Balkans (Men-At-Arms Series, 316), Osprey Publishing, 1998. ISBN 978-1-85532-640-8 (англ.)
- Буркхарт Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4.
- Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия.Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0.