Група армій «B»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Група армій B)

Група армій «B» (ням.: Heeresgruppe B) — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Стварэнне групы. Кампанія на Захадзе 1940[правіць | правіць зыходнік]

Група армій «B» была створана 12 кастрычніка 1939 г. пасля перайменавання перадыслакаванай з Польшчы на захад групы армій «Поўнач» (ням.: Heeresgruppe Nord). Група армій «B» падчас Французскай кампаніі захапіла Галандыю і Бельгію. У другой частцы кампаніі, па заканчэнні баёў на ўзбярэжжы Ла-Манша, група армій «B» была перадыслакавана на раку р. Сома, адкуль яна нанесла ўдар праз Парыж уздоўж узбярэжжа Атлантычнага акіяна. З 16 жніўня 1940 г. пачалася перадыслакацыя групы армій «B» ва Усходнюю Прусію.

Перад пачаткам кампаніі супраць СССР яна была перайменавана ў групу армій Цэнтр (ням.: Heeresgruppe Mitte).

Усходнееўрапейскі тэатр 1942—1943[правіць | правіць зыходнік]

Ізноў група армій «B» была сфарміравана 9 ліпеня 1942 г. на поўдні савецка-нямецкага фронту са злучэнняў левага крыла групы армій «Поўдзень» (ням.: Heeresgruppe Sud). Яна знаходзілася на паўночным краі наступальнай групоўкі, сфарміраванай для летняга наступу 1942 г., з мэтай захопу Сталінграда і выйсця да Волгі. У лютым 1943 г. акружаныя злучэнні групы армій «B» былі разбіты і ўзяты ў палон пад Сталінградам. 9 лютага 1943 г. рэшткі групы армій «B» былі падзелены паміж групай армій «Цэнтр» і групай армій «Поўдзень».

Заходнееўрапейскі тэатр 1943—1945[правіць | правіць зыходнік]

Ізноў група армій «B» афіцыйна была створана 19 ліпеня 1943 г. ў Мюнхене. 19 жніўня яна была перадыслакавана ў паўночную Італію, дзе ў яе склад увайшлі раскватараваныя там сухапутныя сілы. 26 лістапада 1943 г. яны былі перададзены ў падначаленне штабу камандавання Поўдня.

2 студзеня 1944 г. група армій «B» перайшла ў падначаленне Камандаванню «Захад» для дзеянняў у раёне ўзбярэжжа Ла-Манша. Падчас высадкі англа-амерыканскіх войскаў у Нармандыі злучэнні групы армій апынуліся на паўночным крыле Заходняга фронту. Нягледзячы на супраціўленне, войскі групы армій «B» былі змушаны адступіць, частка падраздзяленняў была акружана каля Фалеза. У Ардэнах танкавыя злучэнні групы армій «B» бралі ўдзел у наступленні, аднак, не дасягнуўшы мэты аперацыі, былі змушаны перайсці да абароны. Падчас далейшага адступлення група армій «B» патрапіла ў акружэнне ў раёне Рура і 17 красавіка 1945 г. капітулявала.

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Баявы склад групы войскаў «В»[правіць | правіць зыходнік]

Май 1940 г.

Жнівень 1942 г.

Лістапад 1942 г.

Чэрвень 1944 г.

Студзень 1945 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Буркхарт Мюллер-Гиллебранд. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4
  • Залесский К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия. Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0