Гуга Шперле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуга Шперле
ням.: Hugo Sperrle
Дата нараджэння 7 лютага 1885(1885-02-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1953(1953-04-02)[1][2] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  Германская імперыя
 Веймарская рэспубліка
 Трэці рэйх
Род войскаў Трэці рэйх люфтвафэ
Званне
Генерал-фельдмаршал люфтвафэ
Генерал-фельдмаршал люфтвафэ
Генерал-фельдмаршал
Камандаваў 1st Air Division[d] і Air Fleet 3[d][3]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Медаль «За Іспанскую кампанію»
Медаль «За Іспанскую кампанію»
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ху́га Шпе́рле (ням.: Hugo Sperrle, 7 лютага 18852 красавіка 1953) — нямецкі ваенны дзеяч, генерал-фельдмаршал люфтвафэ ў Другой сусветнай вайне.

Пачатак ваеннай кар'еры[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1903 года паступіў на ваенную службу, фанен-юнкерам (кандыдат у афіцэры), у пяхотны полк. У кастрычніку 1904 года ўзведзены ў лейтэнанты, у кастрычніку 1912 года — у обер-лейтэнанты. З кастрычніка 1913 да жніўня 1914 года навучаўся лётнай справе.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку вайны служыў лётчыкам-назіральнікам. З лістапада 1914 года — капітан. У лютым 1916 года быў цяжка паранены ў авіякатастрофе. З ліпеня 1916 года — камандзір 60-га авіяатрада. У 1917 годзе камандаваў авіягрупай, затым кіраваў вучылішчам паветраных назіральнікаў у Кёльне. Са студзеня 1918 года — начальнік авіяцыі пры 7-й арміі.

За Першую сусветную вайну ўзнагароджаны Жалезнымі крыжамі абедзвюх ступеняў і яшчэ пяццю ордэнамі.

Між сусветнымі войнамі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны Шперле ўступіў у Добраахвотніцкі корпус. У Веймарскай рэспубліцы, якой згодна з Версальскаму дагавору забаранялася мець ваенную авіяцыю, Шперле служыў у штабе 5-й пяхотнай дывізіі, з 1924 года — у ваенным міністэрстве. У 1926 годзе выраблены ў маёры. У 1928 годзе прайшоў курс авіяпадрыхтоўкі ў сакрэтнай нямецкай лётнай школе ў г. Ліпецк (СССР)  (руск.). З 1933 года - палкоўнік, камандзір 8-га пяхотнага палка.

З сакавіка 1934 года пераведзены ў ваеннае міністэрства на пасаду афіцэра па асобых даручэннях (люфтвафэ). Пры гэтым люфтвафэ фактычна знаходзіліся на нелегальным становішчы. У 1935 годзе Гітлер абвясціў аб дэнансацыі Версальскага дагавора і стварэнні люфтвафэ. У кастрычніку 1935 года Шперле атрымаў званне генерал-маёра. У 1935—38 гадах Шперле камандаваў 5-м акругай ВПС (Мюнхен).

Грамадзянская вайна ў Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

17 ліпеня 1936 года пачалася грамадзянская вайна ў Іспаніі. У лістападзе 1936 года быў створаны нямецкі авіякантынгент — Легіён «Кондар». Легіён складаўся з добраахвотнікаў, камандны і лётны склад камплектаваўся з афіцэраў і унтэр-афіцэраў люфтвафэ, а ў тэхнічны персанал ўваходзілі грамадзянскія спецыялісты нямецкіх авіябудаўнічых заводаў (паколькі выпрабоўвалася новая авіятэхніка).

Шперле быў прызначаны першым камандзірам легіёну, начальнікам яго штаба стаў іншы будучы генерал-фельдмаршал авіяцыі — Вольфрам фон Рыхтгофен. Шперле камандаваў легіёнам з лістапада 1936 па кастрычнік 1937 года.

У красавіку 1937 года Шперле быў узведзены ў генерал-лейтэнанты, 31 кастрычніка 1937 года перадаў камандаванне легіёнам генерал-маёру Гельмуту Фолькману і вярнуўся ў Германію. 1 лістапада 1937 года Шперле атрымаў званне генерала авіяцыі (ням.: General der Flieger).

За ўдзел у вайне ў Іспаніі Шперле быў узнагароджаны Іспанскім крыжом — спецыяльнай узнагародай, заснаваны Гітлерам ў 1939 годзе (пасля поўнага заканчэння баявых дзеянняў у Іспаніі) для немцаў, якія ўдзельнічалі ў Іспанскай грамадзянскай вайне. Шперле стаў адным з 28 чалавек, якія атрымалі Іспанскі крыж з залатымі мячамі і дыяментамі (вышэйшую ступень ордэна). Акрамя таго, Шперле быў узнагароджаны ордэнам і двума медалямі Іспаніі.

1 лютага 1938 года Шперле прызначаны камандзірам 3-й групы люфтвафэ, якая праз год была перайменавана ў 3-ці паветраны флот.

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Польскай кампаніі 3-ці паветраны флот пад камандаваннем Шперле ўзаемадзейнічаў з Групай армій «C» генерал-палкоўніка (ням.: General-oberst) фон Лееба. У маі 1940 года падчас уварвання ў Францыю Шперле прыкрываў Групу армій «А» генерал-палкоўніка (фон Рундштэта), на якую легла асноўная задача па разгрому французскіх войскаў. Па выніках Французскай кампаніі Шперле быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам і выраблены ў генерал-фельдмаршалы.

«... Шперле размясціў свой штаб не дзе-небудзь, а ў Люксембургскім палацы, які калісьці належаў Марыі Медычы. Фельдмаршал быў падобны на свайго шэфа не толькі нястрымнай цягай да раскошы і ўласцівым ім абодвум жаданнем пусціць пыл у вочы, але і тлустай камплекцыяй».

А. Шпеер Воспоминания (пер.с нем. С.Фридлянд; И.Розанова) 2-е изд.,испр.-М. : «Захаров», 2010 - 688 с.

З ліпеня 1940 года Шперле камандаваў усімі сіламі люфтвафэ на Захадзе. У ліпені—кастрычніку 1940 года ён прымаў кіраўнічы ўдзел у «Бітве за Брытанію».

У дзень высадкі саюзнікаў у Нармандыі, 6 чэрвеня 1944 года, пад камандаваннем Шперле было каля 400 самалётаў, баягатовых з іх — менш за 200, і яны не мелі магчымасці паспяхова супрацьстаяць дзеянням шматразова праўзыходзячай авіяцыі саюзнікаў. Шперле трапіў у няміласць Гітлера і 23 жніўня 1944 года зняты з пасады і адпраўлены ў рэзерв фюрэра (фактычна — у адстаўку).

Пасля Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Шперле на ваенным трыбунале.

8 мая 1945 года Шперле быў узяты ў амерыканскі палон. Разам з трынаццаццю іншымі высокапастаўленымі нямецкімі ваеннымі ён паўстаў перад амерыканскім ваенным трыбуналам (адзін з так званых наступных Нюрнбергскім працэсе). Ён, як і ўсе падсудныя на гэтым працэсе, быў абвінавачаны ў вядзенні агрэсіўнай вайны, ваенных злачынствах і злачынствах супраць мірнага насельніцтва. Працэс завяршыўся 28 кастрычніка 1948 года, Шперле быў цалкам апраўданы і адпушчаны на волю.

Гітлер называў самымі страшнымі на выгляд военачальнікамі сваёй арміі Шперле і Рэйхенау.

Зноскі

  1. а б Hugo Sperrle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Hugo Sperrle // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.asisbiz.com/Luftwaffe/lfl3.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе. — М.: АСТ, 2002. — 944 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-05091-2. (руск.)
  • Barnett C. Hitler's Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9. (англ.)
  • Gerd F. Heuer. Die deutschen Generalfeldmarschälle und Großadmirale 1933—1945. — Раштатт: Pabel-Moewig Verlag, 1988. — 175 с. — ISBN 3-8118-1406-0. (ням.)
  • Gerd R. Ueberschär. Hitlers militärische Elite. — Darmstadt: Primus Verlag, 1998. — С. 28—36. — 302 с. — ISBN 3-89678-083-2. (ням.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]