Даіндаеўрапейскі субстрат
Даіндаеўрапейскі субстрат — мовы, якія існавалі на тэрыторыі Еўропы, Іранскага культурнага кантынента і Індастана да прыходу туды носьбітаў індаеўрапейскіх моў. Ад даіндаеўрапейскага перыяду засталіся нешматлікія помнікі. Пра наяўнасць субстрата, апроч іх, дазваляюць меркаваць гідронімы, тапонімы і словы індаеўрапейскіх моў з няяснай этымалогіяй, а таксама згадкі ў антычных ці старажытнаіндыйскіх крыніцах меркавана неіндаеўрапейскіх народаў.
Гісторыя вывучэння
[правіць | правіць зыходнік]Гіпотэзы пра існаванне даіндаеўрапейскіх моў на тэрыторыі старажытнай Еўропы сталі высоўвацца лінгвістамі з сярэдзіны XIX ст. Для гэтых моў, меркавана звязаных з насельніцтвам эпохі неаліту, быў прапанаваны тэрмін «азіянічныя», англ.: Asianic, фр.: asianique (паколькі іх носьбіты лічыліся выхадцамі з Блізкага Усходу)[1], які, аднак, не прыжыўся.
Марыя Гімбутас, адна з найбуйнейшых фігур індаеўрапеістыкі, у адносінах да меркавана даіндаеўрапейскага перыяду гісторыі Еўропы выкарыстоўвала тэрмін «Старая Еўропа», аднак апісаная ёй культура «старой Еўропы» ахоплівае неалітычныя балканска-ўсходнееўрапейскія культуры размаляванай керамікі і не ўключае дагістарычныя культуры Атлантычнай Еўропы.
У наш час найбуйнейшая група даследчыкаў даіндаеўрапейскага субстрата маецца ў Лейдэнскім універсітэце (Р. Беекес, Ж. ван Дрым, П. Схрэйвер), у ЗША (У. Леман), у Германіі (Р. Майлхамер), у Францыі (А. Фурнэ) і інш.
Еўропа
[правіць | правіць зыходнік]- Фіна-ўгорскія мовы
- Дагрэчаскі субстрат:
- Народы мора
- Мова Лемнаскай стэлы
- Пеласгская мова
- Этэакрыцкая мова і мінойская мова — дагрэчаскія мовы Крыта
- Этэакіпрская мова і мова кіпра-мінойскіх надпісаў — дагрэчаскія мовы Кіпра
- Дагерманскі субстрат
- Дакельцкі субстрат
- Дакласічныя мовы Італіі:
- Лігурыйскі субстрат (таксама ў Францыі, у тым ліку на Корсіцы, і ў Іспаніі)
- Пратасардская мова (ці некалькі моў)
- Паўночнапіцэнская мова
- Сіканская мова (магчыма, роднасны лігурыйскай)
- Тырэнскія мовы
- Рэцкая мова
- Этруская мова
- магчыма, шэраг моў за межамі Італіі (лемнаская, этэакіпрская)
- Элімская мова (магчыма, індаеўрапейская)
- Палеаіспанскія мовы
Азія
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоля:
- Вялікі Іран
- Даарыйскі субстрат:
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Археалогія і культура
[правіць | правіць зыходнік]- Гимбутас М. Цивилизация Великой Богини. М. 2005.
- Anthony, David with Jennifer Y. Chi (eds., 2009). The Lost World of Old Europe: The Danube Valley, 5000-3500 BC.
- Bogucki, Peter I. and Pam J. Crabtree (eds. 2004). Ancient Europe 8000 BC—1000 AD: An Encyclopedia of the Barbarian World. New York: Charles Scribner's Sons.
- Gimbutas, Marija (1973). Old Europe c. 7000-3500 B.C.: the earliest European civilization before the infiltration of the Indo-European peoples. The Journal of Indo-European Studies 1/1-2. 1-20.
- Tilley, Christopher (1996). An Ethnography of the Neolithic. Early Prehistoric Societies in Southern Scandinavia. Cambridge University Press.
Лінгвістыка
[правіць | правіць зыходнік]- Bammesberger, Alfred and Theo Vennemann (eds., 2003). Languages in Prehistoric Europe. Heidelberg: Carl Winter.
- Blench, Roger and Matthew Spriggs (eds. 1). Archaeology and Language. Vol. I. Theoretical and Methodological Orientations.
- Dolukhanov, Pavel M. (2003) Archaeology and Languages in Prehistoric Northern Eurasia // Japan Review, 15:175-186. http://shinku.nichibun.ac.jp/jpub/pdf/jr/IJ1507.pdf
- Gimbutas, Marija (1989). The Language of the Goddess
- Greppin, John and T.L.Markey (eds., 1990). When Worlds Collide: The Indo-Europeans and the Pre-Indo-Europeans, Ann Arbor.
- Hubschmid, Johannes (1962). Lenguas no indoeuropeas: toponimia prerromana. Enciclopedia linguistica hispanica. CSIC, Madrid.
- Lehmann, Winfred P. Pre-Indo-European. Washington, DC: Institute for the Study of Man. 2002. ISBN 0-941694-82-8.
- Lieberman, Mark. The Linguistic Diversiry of Aboriginal Europe // Language Log. January 6, 2009. http://languagelog.ldc.upenn.edu/nll/?p=980
- Mailhammer, Robert (2010). Diversity vs. Uniformity. Europe before the Arrival of Indo-European Languages. http://www.lrz.de/~mailhammer/htdocs/pdf/SWE_paper-MTP_draft.pdf(недаступная спасылка) // to appear in: Mailhammer, Robert and Theo Vennemann. Linguistic Roots of Europe. Copenhagen: Museum Tusculanum Press.
- Pre-Indo-European // Encyclopedia of the Languages of Europe. Edited by: Glanville Price. 2000. eISBN 978-0-631-22039-8.
- Vennemann, Theo. Languages in Prehistoric Europe north of the Alps. http://www.scribd.com/doc/8670/Languages-in-prehistoric-Europe-north-of-the-Alps
- Vennemann, Theo (2008). Linguistic reconstruction in the context of European prehistory. Transactions of the Philological Society. Volume 92, Issue 2, pages 215—284, November 1994
- Woodard, Roger D. (ed., 2008) Ancient Languages of Asia Minor. Cambridge University Press.
- Woodard, Roger D. (2008) Ancient Languages of Europe. Cambridge University Press.