Джэймс Ірвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Ірвін
англ.: James Benson Irwin
Род дзейнасці афіцэр, касманаўт, лётчык, Q10497074?
Дата нараджэння 17 сакавіка 1930(1930-03-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1991(1991-08-08)[2][4] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Бенсан Ірвін (англ.: James Benson Irwin; 17 сакавіка 1930 — 8 жніўня 1991) — 30-ы астранаўт ЗША, 55-ы астранаўт свету.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Ірвін быў адным з 19 астранаўтаў, адабраных НАСА ў красавіку 1966 года. У 1969 быў дублёрам пілота месяцавага модуля Апалона-12. Свой палёт у космас Ірвін здзейсніў у якасці пілота месяцавага модуля «Апалона-15». Удзельнічаў у чацвёртай высадцы людзей на Месяц. Агульная працягласць знаходжання месяцавага модуля на паверхні Месяца — 66 гадзін 55 хвілін.

З’яўляўся восьмым чалавекам, якія пабылі на Месяцы і першым якія пайшлі з жыцця сярод тых, хто быў на месяцавай паверхні. У 1971 годзе Ірвін быў узнагароджаны медалём НАСА «За выбітныя заслугі».

Пасля экспедыцыі на Месяц, 27 кастрычніка 1971 года на касмадроме ў Х’юстане перад 50 тысячамі баптыстаў абвясціў, што на Месяцы «увесь час адчуваў сувязь з Богам, адчуваў яго прысутнасць значна мацней, чым гэта было на Зямлі», стаў прапаведнікам і заснаваў місію «Высокі палёт», якую ўзначаліў разам са сваёй жонкай Мэры.

У 1972 Ірвін быў адлічаны з НАСА за спробу зрабіць бізнэс на марках, якія пабывалі ў космасе.

Зноскі

  1. Ирвин Джеймс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б James B. Irwin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Artists + Artworks Праверана 3 верасня 2021.
  4. Brozović D., Ladan T. James Irwin // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  5. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/