Дзмітрый Сямёнавіч Сцялецкі
Дзмітрый Сямёнавіч Сцялецкі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | руск.: Дмитрий Семёнович Стеллецкий |
Дата нараджэння | 1 (13) студзеня 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1947 (72 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, ілюстратар, сцэнограф |
Жанр | кніжныя ілюстрацыі, станковая скульптура, гістарычны, сакральны, дэкарацыйны жывапісы |
Вучоба | Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў, Санкт-Пецярбург |
Мастацкі кірунак | мадэрн, сімвалізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Сямёнавіч Сцялецкі (руск.: Дмитрий Семёнович Стеллецкий, 1 (13) студзеня 1875, Брэст-Літоўск — 12 лютага 1947, Парыж) — самабытны мастак, іканапісец, скульптар, сцэнограф, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадстаўнік сімвалізму і мадэрну. Родам з тэрыторыі Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і ваеннага інжынера. Дзяцінства Сцялецкага прайшло ў маёнтку яго бацькі, недалёка ад Белавежскай пушчы, у вёсцы Шастакова Брэсцкага павета (цяпер Камянецкі раён). Маці Кацярына Георгіеўна памерла 1 мая 1877 года, захаваўся помнік на Трышынскіх могілках у Брэсце. У 1896 годзе бацька будучага мастака атрымаў дазвол на пераезд у Пецярбург. Сям'я Сцялецкіх пасялілася на Васільеўскім востраве, на 9-й лініі ў доме № 22. У гэтым жа годзе Дзмітрый Сямёнавіч паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. Першапачаткова яго залічылі на архітэктурнае аддзяленне. Хутка ён захапіўся скульптурай і 1 сакавіка 1897 года перайшоў на скульптурнае аддзяленне да прафесара Гуга Залемана. Загадчыкам скульптурнай майстэрні быў Уладзімір Беклямішаў. Дзмітрый Сцялецкі быў аднакурснікам і сябрам Барыса Кустодзіева[1].
У 1903 годзе скончыў Акадэмію і атрымаў званне мастака-скульптара. У 1904 наведваў Акадэмію Жуліяна[2]. Быў членам «Саюза рускіх мастакоў» (з 1910) і «Свету мастацтва» (з 1912).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1906—1913 гадах выканаў шэраг скульптурных партрэтаў сучаснікаў, дзеячаў мастацтва — Вольгі Праабражэнскай, Аляксандра Галавіна, Валянціна Сярова. Першапачаткова прытрымліваўся імпрэсіяністычнай манеры (серыя партрэтаў сямейства фон Анрэп, у тым ліку мастака Барыса фон Анрэпа; гіпс, 1907, Рускі музей), выпрацоўваючы паралельна самабытную мадэрнісцкую манеру, зменяя форму ў абагульнена-сімвалічныя кампазіцыі.
Выразна размалёўваў свае творы (звычайна з гіпсу або дрэва), імкнучыся адрадзіць яркую скульптурную паліхрамію Сярэднявечча і Рэнесансу (бюст Леанарда да Вінчы, 1906, Траццякоўская галерэя; «Знатная баярыня», 1910, Рускі музей). Займаўся мастацкім фарфорам.
Як і многіх мастакоў таго часу, Стялецкага прыцягвала прыкладное мастацтва, ён ствараў каміны, дэкаратыўныя пано.
У студэнцкія гады перапісаў славянскай вяззю і выканаў ілюстрацыі да «Слова пра паход Ігараў», якія пасля, па радзе Валянціна Сярова, набыла Траццякоўская галерэя. Гэтыя ілюстрацыі нагадваюць мініяцюры старадаўніх рукапісных кніг, у іх ясна прасочваецца глыбокая цікавасць мастака да візантыйскіх каранёў старажытнарускага мастацтва. Сюжэты з гісторыі дапятроўскай Русі знайшлі арыгінальнае пластычнае рашэнне ў скульптурных работах Стялецкага канца 1900-х гадоў: «Іван Жахлівы на паляванні», «Марфа-пасадніца». Выкананыя з размаляванага дрэва або гіпсу, яны адрозніваюцца падкрэсленай дэкаратыўнасцю. Часта звяртаючыся да матываў нацыянальнай даўніны, стаў адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў мадэрнісцкага «рускага стылю». Рэтраспектыўнымі матывамі пранікнуты і жывапісныя пано мастака: «Сакалінае паляванне», «Бітва», «Tempi Passati» і інш. Тонкія стылізацыі Стялецкага шанавалі мастакі аб'яднання «Свет мастацтва», у выставах якога ён прымаў удзел.
Ажыццявіў шмат падарожжаў па старадаўніх расійскіх гарадах, даследуя старажытныя помнікі. Выдатны знаўца даўніны, мастак выканаў эскізы касцюмаў і дэкарацый да драмы Аляксея Талстога «Цар Фёдар Іаанавіч» для Александрынскага тэатра і да оперы М. А. Рымскага-Корсакава «Снягурка» для Марыінскага тэатра ў Пецярбургу (абодзве ў 1910, не здзейснены). Сярэднявечная іканаграфія здабыла ў яго мастацтве новую маляўніча-рытмічную дынаміку і экспрэсію.
Чатыры яго творы захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3].
Эміграцыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку Першай сусветнай вайны, у 1914 годзе Дзмітрый Сцялецкі апынуўся ў Парыжы і ў Расію не вярнуўся, застаўшыся ў Францыі. Жыў у Парыжы і на поўдні краіны блізу Кан. Працягваў плённа працаваць як жывапісец-станкавіст, скульптар і сцэнограф (аформіў балет «Рускае вяселле» на музыку Міхаіла Глінкі для тэатра «Кажан» Н. Ф. Баліева, 1926; і інш.).
У гады эміграцыі ён прапагандаваў культуру роднай краіны, быў абавязковым удзельнікам выставак рускага мастацтва за мяжой, унёс свой уклад у стварэнне ў 1935 годзе Рускага культурна-гістарычнага музея ў Празе. Буйной працай мастака, у поўнай меры адпавядаючай яго таленту, сталі роспісы праваслаўнай Сергіеўскай царквы ў Парыжы ў 1930-я, якія ён ажыццявіў без ганарару. Захаваўся яго подпіс:
Пачаў распісваць царкву 6 лістапада 1925 года, у пятніцу. Скончыў 1 снежні 1927 года, чацвер. Дзімітрый Сямёнавіч Сцялецкі.
Відавочца гэтай працы, сучаснік Дзмітрыя Сцялецкага, пісьменнік і журналіст Міхаіл Асаргін так апісваў працэс стварэння:
Гэты рэкордны па сцісласці тэрмін для такой вялікай мастацкай работы лішні раз характарызуе талент Сцялецкага як і тое, што працаваў ён без найменшых ваганняў, загадзя маючы да драбнюткіх дэталяў ўсю агульную кампазіцыю роспісы ў галаве. Памятаю, з якой віртуознай хуткасцю (каля 10 дзён) усе белыя дошкі пралеўкашанага, збудаванага па яго чарцяжах іканастаса, былі распісаны Сцялецкім вуглём, і контуры святых мелі цалкам пэўны выгляд, і супрацоўнікі (іх лік вагалася ад двух да трох) Сцялецкага абводзілі толькі гэтыя вугальныя контуры іголкай, усе столявыя малюнкі анёлаў, сімвалічных малюнкаў Евангелістаў. Маючы дакладны памер даўжыні і шырыні ўчастка столі, Сцялецкі на падлозе рассцілаў адпаведнай велічыні паперу, навязваў на канец палкі вугаль і цвёрдай рукой распісваў на падлозе паперу такімі скончанымі контурамі, што супрацоўнікі заставалася толькі нажніцамі выразаць малюнкі, прыкладаць да столі атрыманы трафарэт і распісваць яго фарбамі па ўказанні Сцялецкага, які камандаваў знізу. Яго супрацоўніца па роспісы храма княгіня А. С. Львова з уласцівым ёй талентам выпісвала ўсе лікі святых на ўсіх іконах, якія сам Сцялецкі часам не дапісваў, цалкам давяраючы гэтую працу ёй.
У старасці амаль аслеп і правёў пазнейшыя гады у Рускім Доме (дом састарэлых, прызначаўшыся для эмігрантаў «першай хвалі» з Расіі) ў Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа, дзе і памёр ад стэнакардыі.
Зноскі
- ↑ Юрьева Т. В. Иконостасы Д. С. Стеллецкого // X научные чтения памяти Ирины Болотцевой: Сборник статей. — Ярославль: Аверс Пресс, 2006. — С. 144—160. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя КРУГАСВЕТ. Дзмітрый Сямёнавіч Сцялецкі
- ↑ Корпоративная коллекция Белгазпромбанка. Стеллецкий Дмитрий Архівавана 29 жніўня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Адукацыйны партал «Слова». Книгописец и книжный график Д. С. Стеллецкий (руск.)
- Энцыклапедыя Artonline.ru Стеллецкий Дмитрий Семенович (руск.) Архівавана 29 лістапада 2020.
- Михаил Осоргин. Памяти Д. С. Стеллецкого (руск.)
- СБ-Беларусь. 27 августа в брестском музее «Спасенные художественные ценности» покажут диптих «Бояре» Дмитрия Стеллецкого. (руск.)
- Возвращение на родину в Брест картин Дмитрия Стеллецкого (руск.) Архівавана 29 лістапада 2020.
- Стеллецкие из Шестаково. Судьба одной семьи на перепутьях истории. (Часть I). (руск.) Архівавана 30 лістапада 2020.
- http://www.bk-brest.by/2015/07/%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B8%D0%B5-%D0%B8%D0%B7-%D1%88%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%BE-%D1%81%D1%83%D0%B4%D1%8C%D0%B1%D0%B0-%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D0%B9/ Архівавана 24 лістапада 2017.
Дзмітрый Сямёнавіч Сцялецкі на Вікісховішчы |
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Памерлі 12 лютага
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Расіі
- Мастакі Францыі
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XIX стагоддзя
- Мастакі XX стагоддзя