Перайсці да зместу

Дзяржаўнае касмічнае агенцтва Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дзяржаўнае касмічнае агенцтва Украіны (ДКА) — спецыяльна ўпаўнаважаны цэнтральны орган выканаўчай улады Украіны, які забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне касмічнай дзейнасці і нясе адказнасць за стан яе развіцця.

Да 9 снежня 2010 мела назву «Нацыянальнае касмічнае агенцтва Украіны (НКАУ)[1].

Ракета «Зеніт-2» гатовая да старту.

У канцы 1991 года, пасля распаду СССР, Украіна атрымала ў спадчыну амаль траціну савецкага ракетна-касмічнага патэнцыяла. Пасля абвяшчэння Украінай бяз'ядзернага статусу міжкантынентальныя баявыя ракеты, размешчаныя на тэрыторыі Украіны, зняты з баявога дзяжурства і дэмантаваныя, а украінскі ракетна-касмічны комплекс пераарыентаваны выключна на мірныя мэты.

29 лютага 1992 года Указам Прэзідэнта пры Кабінеце Міністраў Украіны было створана Нацыянальнае касмічнае агенцтва Украіны, якое ўзяло пад сваё кіраванне больш за 30 канструктарскіх бюро, навуковых арганізацый і ўстаноў, вайсковых частак і прамысловых прадпрыемстваў, якія непасрэдна займаліся касмічнай дзейнасцю. Сярод іх — днепрапятроўскія прадпрыемствы КБ «Паўднёвае» і «Паўднёвы машынабудаўнічы завод ім. А. М. Макарава», харкаўскія — «Камунар», «Хартрон», НДІ радыёвымярэнняў, кіеўскія — ЦКБ, завод «Арсенал», «Кіеўпрыбор» і Кіеўскі радыёзавод, Еўпаторыеўскі цэнтр далёкай касмічнай сувязі.

Сёння Украіна вядомая на сусветным рынку сваёй касмічнай прадукцыяй: ракетамі-носьбітамі «Зеніт-2», «Цыклон-3», «Днепр»; касмічнымі апаратамі «Січ» і «АУОС»; апаратурай стыкоўкі «Курс» для Міжнароднай касмічнай станцыі; сістэмамі навядзення ракет, апаратурай сістэм кіравання для касмічных комплексаў «Саюз», «Прагрэс», «Пратон»; унікальнымі аб'ектамі наземнай інфраструктуры: радыётэлескопам РТ-70, кантрольна-карэкціруючымі станцыямі для глабальных навігацыйных спадарожнікавых сістэм, сеткай назіранняў геафізічных з'яў.

Касмічная галіна нацыянальнай эканомікі Украіны стала адной з ключавых, а касмічная дзейнасць Украіны з'яўляецца складовай часткай міжнародных намаганняў па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы.

Структура ДКА

[правіць | правіць зыходнік]

У структуру ДКА ўваходзяць:

  • Дэпартамент касмічных праектаў;
  • Упраўленне міжнароднымі сувязямі;
  • Упраўленне фінансава-эканамічнай палітыкі;
  • Упраўленне касмічнай вытворчай інфраструктуры;
  • Упраўленне забеспячэння касмічнай дзейнасці.

Для абмеркавання найважнейшых напрамкаў дзейнасці і развіцця касмічнай галіны ў ДКАУ створана Калегія і Навукова-тэхнічны савет.

ДКАУ ўзначальвае Старшыня, якога прызначае на пасаду і звальняе з пасады Кабінет Міністраў Украіны па прадстаўленні Прэм'ер-міністра Украіны.

Генеральны дырэктар мае першага намесніка і намесніка, якія прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады ва ўстаноўленым парадку Кабінетам Міністраў Украіны.

Кіраўнікі агенцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Генеральныя дырэктары Нацыянальнага касмічнага агенцтва Украіны (да 1997 г. — Нацыянальнага касмічнага агенцтва Украіны пры Кабінеце Міністраў Украіны)

  • Гарбулін Уладзімір Паўлавіч (9 сакавіка 1992 — 12 жніўня 1994)
  • Жаўко-Цітарэнка Андрэй Валянцінавіч (в.а. 23 жніўня 1994 г. — 9 сакавіка 1995)
  • Нягода Аляксандр Аляксеевіч (20 лютага 1995 — 25 ліпеня 2005)
  • Аляксееў Юрый Сяргеевіч (25 ліпеня 2005 — 11 лютага 2009; 17 сакавіка — 23 снежня 2010)
  • Аляксандр Аляксеевіч Зінчанка|Зінчанка Аляксандр Аляксеевіч (11 лютага 2009 — 17 сакавіка 2010)

Старшыні Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны

  • Аляксееў Юрый Сяргеевіч (23 снежня 2010 — 16 кастрычніка 2014[2])
  • Голуб Аляксандр Юр’евіч, часова выконваючы абавязкі (16 кастрычніка 2014 — 21 студзеня 2015)
  • Урускі Алег Сямёнавіч (21 студзеня 2015 — 19 жніўня 2015)[3]
  • Сабадош Любамір Юр’евіч (з 19 жніўня 2015 — 22 ліпеня 2016)[4]
  • Голуб Аляксандр Юр’евіч, часова выконваючы абавязкі (25 ліпеня — 13 верасня 2016)
  • Радчанка Юрый Мікалаевіч, выконваючы абавязкі (14 верасня 2016)
  • Распрацоўка канцэптуальных асноў дзяржаўнай палітыкі ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах і ў інтарэсах бяспекі дзяржавы;
  • Забеспячэнне арганізацыі і развіцця касмічнай дзейнасці ў Украіне і пад юрысдыкцыяй Украіны па-за яе межамі;
  • Садзейнічанне павышэнню абараназдольнасці і нацыянальнай бяспекі дзяржавы з выкарыстаннем касмічных сродкаў;
  • Арганізацыя і развіццё супрацоўніцтва Украіны з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў касмічнай галіне.

Касмічныя праграмы Украіны

[правіць | правіць зыходнік]
Адсочванне аб'ектаў у Еўпаторыі.

Касмічная дзейнасць у Украіне ажыццяўляецца на падставе Нацыянальнай Касмічнай Праграмы Украіны, якая распрацоўваецца тэрмінам на пяць год і зацвярджаецца Вярхоўнай Радай Украіны па прадстаўленні Кабінета Міністраў Украіны. Дзяржаўнае касмічнае агенцтва Украіны сумесна з цэнтральнымі органамі выканаўчай улады і Нацыянальнай Акадэміяй Навук Украіны адказвае за распрацоўку Нацыянальнай Касмічнай Праграмы Украіны, зыходзячы з мэтаў і базавых прынцыпаў касмічнай дзейнасці Украіны.

Першая Касмічная Праграма Украіны працягвалася ў перыяд 1994-1997 гг. Яна заклала прававую базу касмічнай дзейнасці Украіны і спрыяла прыняццю шэрагу заканадаўчых актаў для рэгулявання Урадам гэтай дзейнасці. Першая Праграма была накіравана на захаванне навуковага і вытворчага патэнцыялу касмічнай галіны ў інтарэсах нацыянальнай эканомікі і бяспекі Украіны, а таксама на садзейнічанне ўваходу Украіны на міжнародныя рынкі касмічных паслуг. Украіна далучылася да міжнародных агенцтваў, дзейнасць якіх тычыцца даследавання або выкарыстання касмічнай прасторы. Сярод іх — Камітэт ААН па мірным даследаванням касмічнай прасторы (COPUOS), Сусветны Камітэт па касмічным даследаванням (COSPAR), Сусветная Арганізацыя спадарожнікавага даследавання Зямлі (CEOS), Міжнародная Федэрацыя Астранаўтыкі (IAF).

Леанід Кадэнюк, першы касманаўт незалежнай Украіны.

Былі заключаны рамачныя поўнамаштабныя пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне касмічных даследаванняў з Расійскай Федэрацыяй, ЗША, Кітаем, Бразіліяй, Індыяй і іншымі краінамі, з 23 дзяржавамі падпісаны мемарандумы.

Таксама ў гэты перыяд быў запушчаны першы спадарожнік незалежнай Украіны — «Січ-1».

Другая касмічная праграма (1998-2002 гг.) была прынята Вярхоўнай Радай у 1997 годзе. Заканадаўча вызначаныя асноўныя мэты, задачы, прыярытэты і шляхі рэалізацыі нацыянальнай касмічнай дзейнасці на перыяд, які прадугледжвае фарміраванне ўнутранага рынку касмічных паслуг, уваходжанне на міжнародныя касмічныя рынкі з айчыннымі таварамі і паслугамі, інтэграцыю Украіны ў міжнародную касмічную супольнасць, стварэнне наземнай касмічнай інфраструктуры, разгортванне шматфункцыянальнай нацыянальнай арбітальнай групы касмічных сродкаў.

Трэцяя Касмічная Праграма (2003-2007 гг.) мела мэтай рэалізаваць адзіны дзяржаўны падыход да пытання касмічнай дзейнасці, эфектыўнага выкарыстання навукі і тэхналогій, умацаванне вытворчага патэнцыялу з мэтай забеспячэння адпаведнасці ўзроўню касмічнай дзейнасці яе геапалітычным і эканамічным інтарэсам.

Чацвёртая Агульнадзяржаўная мэтавая навукова-тэхнічная касмічная праграма Украіны (АКПУ) на 2008-2012 гады, якая вызначае прыярытэты і шляхі развіцця касмічнай дзейнасці дзяржавы, была зацверджана Законам Украіны ад 30 верасня 2008 года № 608. У АКПУ улічаныя доўгатэрміновыя інтарэсы дзяржавы, сучасныя тэндэнцыі развіцця касманаўтыкі, існуючы навукова-тэхнічны патэнцыял касмічнай галіны.

Па характарыстыках касмічнага патэнцыялу Украіна належыць да вядучых касмічных дзяржаў свету. Статус Украіны як касмічнай дзяржавы вызначаецца яе практычным удзелам у сусветным рынку касмічных паслуг.

Украіна стварае ракетна-касмічную тэхніку (РКТ) і прадастаўляе паслугі па запуску, мае развітую наземную інфраструктуру, якая забяспечвае падтрыманне высокага ўзроўню нацыянальнай касмічнай навукі. Чацвёртая АКПУ заклікана рэалізаваць новую мадэль вытворчасці касмічнай дзейнасці — гарманізацыю дасягнутага ўзроўню касмічных тэхналогій і эфектыўнасці іх практычнага выкарыстання, давядзенне вынікаў да спажыўца.

Мэтай Праграмы з'яўляецца забеспячэнне развіцця і эфектыўнага выкарыстання касмічнага патэнцыялу Украіны для вырашэння неадкладных праблем у сферы бяспекі дзяржавы, ўкаранення высокіх тэхналогій, а таксама павышэнне ўзроўню навукі і адукацыі.

Пачынаючы з 10.02.2010 года на Інтэрнэт-старонцы «Грамадзянская супольнасць і ўлада» вялося грамадскае абмеркаванне праекта Канцэпцыі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Украіны ў сферы касмічнай дзейнасці на перыяд да 2030 года[5], якая вызначае прыярытэты і стратэгічныя напрамкі касмічнай дзейнасці, а таксама механізмы і сродкі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай галіне.

Праект Канцэпцыі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Украіны ў сферы касмічнай дзейнасці на перыяд да 2030 года, падрыхтаваны ў адпаведнасці з асобным даручэннем Прэм'ер-міністра Украіны ад 9 чэрвеня 2008 года № 31802/0/1-08 з мэтай павышэння эфектыўнасці касмічнай дзейнасці для ператварэння яе ў дзейсны інструмент уплыву на вырашэнне актуальных задач сацыяльна-эканамічнага, экалагічнага, культурнага і адукацыйнага развіцця грамадства, падтрымкі нацыянальнай бяспекі і рэалізацыі геапалітычных інтарэсаў Украіны.

Касмічныя апараты

[правіць | правіць зыходнік]

Выведзены на калязямную арбіту

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Січ-1» — навукова-даследчы спадарожнік, запушчаны на калязямную арбіту 31 жніўня 1995 года.
  • «Акіян-О» — навукова-даследчы касмічны апарат, выведзены на калязямную арбіту 17 ліпеня 1999 года.
  • «Січ-1М» — навукова-даследчы спадарожнік, запушчаны на калязямную арбіту 24 снежня 2004 года.
  • «Мікрон» (МС-1-ТК) — мікраспадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Запуск адбыўся сумесна са спадарожнікам «Січ-1М» 24 снежня 2004 года.
  • «EgyptSat-1» — спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, выраблены ва Украіне па замове Егіпта. Выведзены на арбіту 17 красавіка 2007 года.[6]
  • «Січ-2» — спадарожнік Украіны, выведзены на арбіту 17 жніўня 2011 года.[7].

Праектуюцца і распрацоўваюцца

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Січ-2М» — спадарожнік оптыка-электроннага даследавання Зямлі (распрацоўваецца).
  • «Лебедзь» — геастацыянарны спадарожнік сувязі (на захоўванні ў расійскага вытворцы, запуск быў запланаваны на канец 2014 года [8], у сувязі з анэксіяй Крыма перанесены[9]).
  • «Січ-3-0» — спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з оптыка-электронным тэлескопам мятровага адрознівання (распрацоўваецца).
  • «Січ-3-Р» — спадарожнік радыёлакацыйнага дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі высокага дазволу з сінтэзаванай апертурай антэны (распрацоўваецца).
  • «Лебедзь-М» — ўкраінскі спадарожнік сувязі (распрацоўваецца).
  • «Укрселена» — украінскі месяцавы арбітальны зонд (ідзе прапрацоўка канцэпцыі).
  • «Папярэджанне» — украінскі спадарожнік навуковага прызначэння для даследавання іанасферных эфектаў, звязаных з сейсмічнай актыўнасцю (распрацоўваецца).
  • «Інтэрбол-Прагноз» — украінскі спадарожнік навуковага прызначэння для маніторынгу механізмаў ўзаемадзеяння: міжпланетная прастора — магнітасфераіанасфера (распрацоўваецца).

Ракеты-носьбіты Украіны

[правіць | правіць зыходнік]

Выведзеныя з эксплуатацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Цыклон» — 8 запускаў да 1969 года, упершыню запушчаны 27 кастрычніка 1967 года.
  • «Цыклон-2» — 14 запускаў (з 1991 года), усяго 106 запускаў.
  • «Цыклон-3» — 31 запускаў (з 1991 года), усяго 122 запускі.

У эксплуатацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Зеніт-2» — 38 запускаў, першы запуск у 1999 годзе.
  • «Зеніт-3SL» — 30 запускаў, першы запуск у 1999 годзе.
  • «Зеніт-3SLБ» — 3 запускі, першы запуск у 2008 годзе.
  • «Днепр» — 13 запускаў, першы запуск 21 красавіка 1999 года.

Перспектыўныя

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Цыклон-4» — касмічны ракетны комплекс (распрацоўваецца).
  • «Маяк» — сямейства ракет-носьбітаў (распрацоўваецца).
  • «Свіцязь» — Авіяцыйны касмічны ракетны комплекс (распрацоўваецца).
  • «Авіяцыйны касмічны ракетны комплекс Арол» — Авіяцыйны касмічны ракетны комплекс (распрацоўваецца).
  • ДКАУ каардынавала працы па стварэнні АТРК Сапсан для Ракетных войскаў Украіны.

Міжнародныя касмічныя праграмы

[правіць | правіць зыходнік]

ДКАУ прымае актыўны ўдзел у міжнародных праграмах. Супрацоўніцтва вядзецца як з Расійскай Федэрацыяй, так і з Злучанымі Штатамі Амерыкі, у апошні час вядзецца актыўнае супрацоўніцтва з Еўрапейскім касмічным агенцтвам. Выдатнымі праектамі міжнароднага маштабу з'яўляюцца:

  • Марскі старт
  • ШАКС
  • Антарэс (ракета-носьбіт)
  • МКС
  • Наземны старт
  • VEGA (ракета-носьбіт)
  • Цыклон-4
  • Супрацоўніцтва ў сферы прадастаўлення паслуг далёкай касмічнай сувязі.

9 кастрычніка 2015 года Дзяржаўнае касмічнае агенцтва Украіны прыпыніла супрацоўніцтва з Расіяй на міждзяржаўным узроўні, адначасова працягваючы працу над праектамі міжнароднай кааперацыі[10].

Наземныя ўкраінскія комплексы

[правіць | правіць зыходнік]
70-м антэна П-2500 (РТ-70)
  • Еўпаторыеўскі цэнтр далёкай касмічнай сувязі — комплекс для кіравання касмічнымі апаратамі ў Украіне.

Сваю працу ён пачаў з прыёму сігнала з першага штучнага спадарожніка Зямлі 4 кастрычніка 1957 года. 12 красавіка 1961 года комплекс забяспечваў УКХ радыёсувязь з першым касманаўтам Юрыем Аляксеевічам Гагарыным. Менавіта з гэтага комплексу ажыццяўлялася кіраванне украінскімі касмічнымі апаратамі ў космасе.

У 2014 годзе цэнтр пераведзены ў Кіеў.

  • «Галоўны цэнтр спецыяльнага кантролю» — комплекс, прызначаны для ажыццяўлення кантролю нацыянальнымі тэхнічнымі сродкамі за выкананнем міжнародных дамоваў аб забароне ядзерных выпрабаванняў і маніторынгу геафізічных з'яў на Зямным шары.

На базе вылічальных сродкаў ГЦСК створаны сумесны (разам з ІГФ НАНУ) Нацыянальны цэнтр дадзеных Нацыянальнай сістэмы сейсмічных назіранняў Украіны. Тэхнічныя сродкі ГЦСК далучаны да Міжнароднай сістэмы маніторынгу Падрыхтоўчай камісіі Дамовы аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. За час існавання Галоўным цэнтрам зарэгістраваныя ўсе ядзерныя выпрабаванні на замежных палігонах і землятрусы на тэрыторыі Украіны.

  • «Цэнтр прыёму і апрацоўкі спецыяльнай інфармацыі і кантролю навігацыйнага поля (ЦПАСІ і КНП)» — комплекс для:
- кіравання касмічнымі апаратамі ва Украіне;
- прыёму, апрацоўкі, захоўвання і распаўсюджвання інфармацыі дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі;
- кантролю навігацыйнага поля і выдачы дыферэнцыраванай папраўкі.

Цэнтр разгорнуты ў Дунаевецкім раёне Хмяльніцкай вобласці ў 1974 годзе. У 1980 годзе забяспечваў трансляцыю тэлевізійных перадач з XXII Алімпійскіх гульняў у Маскве. За час існавання праведзены дзясяткі тысяч сеансаў кіравання касмічнымі апаратамі і сеансаў прыёму спецыяльнай інфармацыі. У ЦПАСІ і КНП размешчаны архіў ДЗЗ ДКАУ.

  1. Указ Президента України від 9 грудня 2010 року № 1085/2010 «Про оптимізацію системи центральних органів виконавчої влади»
  2. Урядовий портал :: До відома!
  3. Головою космічного агентства України став Олег Уруський
  4. Уряд призначив Сабадоша головою Державного космічного агентства
  5. КОНЦЕПЦІЯ реалізації державної політики України у сфері космічної діяльності на період до 2030 року. Громадянське суспільство і влада: громадське опговорення нормативно-правових актів. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2013. Праверана 8 снежня 2016.
  6. Інформаційні матеріали для проведення «Всесвітнього тижня космосу», присвяченого 50-річчю космічної ери Архівавана 27 кастрычніка 2008.
  7. Український супутник «Січ-2» передав перші знімки земної поверхні (руск.)  Архівавана 8 сакавіка 2014.
  8. http://www.nkau.gov.ua/nsau/newsnsau.nsf/HronolU/F003BB5364E21176C2257D63004D0F02?
  9. http://ua.interfax.com.ua/news/general/308398.html
  10. Держкосмос призупинив співпрацю з Росією на міждержавному рівні. Українські новини (9 кастрычніка 2015).