Дзяржаўны гістарычны музей (Масква)
Дзяржаўны гістарычны музей | |
---|---|
руск.: Государственный исторический музей | |
Заснаваны | 1872 |
Заснавальнік | Іван Ягоравіч Забелін і Aleksey Uvarov[d] |
Адкрыты | 1872 |
Месцазнаходжанне | 109012, г. Масква, Чырвоная пл., дом 1 |
Памеры фонду | 5 000 000 item of collection or exhibition і 14 000 000 item of collection or exhibition |
Адрас | Красная пл., 1, Москва, 109012 |
Праезд | метро: «Ахотны рад», «Плошча Рэвалюцыі», «Тэатральная» |
Дырэктар | Aleksey Levykin[d] |
shm.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржа́ўны гістары́чны музе́й у Маскве — цэнтральны дзяржаўны музей гісторыі Расіі ад старажытных часоў да сучаснасці, буйное сховішча помнікаў матэрыяльнай культуры народаў СССР.
Заснаваны ў 1872 па ініцыятыве А. А. Зялёнага (кіраўнік музея ў 1872—80), А. С. Уварава (кіраўнік у 1881—84) і інш. Адкрыты ў 1883, меў 11 залаў, больш за 3 тыс. экспанатаў. У 1992 больш за 4 млн экспанатаў.
Збор музея
[правіць | правіць зыходнік]Мае калекцыі: археалагічную (каля 1 млн адзінак), нумізматычную (каля 1,5 млн адзінак), зброі, адзення, вырабаў з металу, шкла, керамікі, косці, дрэва; захоўвае сусветна вядомыя зборы рукапісаў, старадрукаў, старажытнага жывапісу, графікі і картаграфіі.
Ёсць экспанаты з Беларусі: матэрыялы археалагічных раскопак Е. Р. Раманава і братоў Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў (працавалі на Віцебшчыне, Лагойшчыне, вывучалі курганы Палесся і Падняпроўя); скарб сярэбраных рэчаў XI—XII стст. з Полацка; калекцыя слуцкіх паясоў; збор беларускіх рукапісаў XVI—XVIII стст. (Слуцкі і Баркулабаўскі летапісы, рукапісы Сімяона Полацкага), першадрукаваных кніг Ф. Скарыны (84 экз.), С. Буднага і інш., дакументы па гісторыі Беларусі XIX ст., у т.л. фонд віленскага губернатара Пахвіснева і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычны музей у Маскве // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 271.
- Кириченко Е. И. Исторический музей. — М., 1984.
- Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984.
- Каханоўскі, Г. Гістарычны музей у Маскве / Генадзь Каханоўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 14.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны гістарычны музей (Масква)
- Афіцыйны сайт Гістарычнага музея (руск.)