Дзікі шоўк
Дзікі шоўк — прыродны шоўк, які здаўна выкарыстоўваўся многімі краінамі, хоць маштабы яго вытворчасці значна меншыя за маштабы вытворчасці спецыяльна вырашчаных шаўкапрадаў (Bombyx mori). Дзікі шоўк не варта блытаць з вельмі рэдкім марскім шоўкам, які вырабляецца з валокнаў марскога малюска Pinna nobilis і роднасных ёй відаў. Спецыяльна вырашчаных чарвякоў-шаўкапрадаў віду тутавы шаўкапрад (Bombyx mori) (Linnaeus, 1758), як правіла, забіваюць перад тым, як кукалкі вылупяцца з кокана — праколваючы іх іголкай або апускаючы коканы ў кіпячую ваду, каб не дапусціць парушэння цэласнасці ніткі. Гэта дазваляе выткаць значна больш тонкую шаўковую тканіну. У свеце налічваецца больш за 500 відаў дзікіх шаўкапрадаў, але толькі некаторыя з іх выкарыстоўваюцца для вытворчасці тканіны. У адрозненне ад спецыяльна выгадаванага віду тутавы шаўкапрад (Bombyx mori), дзікія шаўкапрады вырабляюць жорсткі і тоўсты шоўк.
Як правіла, дзікі шоўк збіраюць пасля таго як моль пакінула кокан. Падчас гэтага працэсу нітка пераразаецца, у выніку чаго атрымліваецца не суцэльнай, як у выпадку з прыручанымі шаўкапрадамі.
Дзікі шоўк, як правіла, складаней адбельваць і фарбаваць, у адрозненне ад шоўку тутавых шаўкапрадаў (Bombyx mori), аднак большасць тканін, вырабленых дзікімі шаўкапрадамі, мае прывабныя прыродныя расфарбоўкі. Асабліва цэніцца залаты бляск шоўку вытворчасці шаўкапрада Муга з Асама (вусеня Atheraea assamensis), часцей вядомага пад назвай «асам».
Пералік некаторых дзікіх шаўкапрадаў
[правіць | правіць зыходнік]Antheraea mylitta
[правіць | правіць зыходнік]- Antheraea mylitta. Выкарыстоўваецца ў шаўкаводстве . Упершыню гэты від сталі разводзіць больш за 250 гадоў таму ў Кітаі. З яго коканаў атрымліваюць шоўк, які ідзе на выраб часучы. Нітка, якая атрымліваецца з кокана, тоўстая, высокатрывалая, валодае добрай пышнасцю.
У СССР Antheraea mylitta разводзілі з 1937 года па 1957 год у Чувашскай АССР, да 1957 года савецкая прамысловасць асвоіла выпрацоўку штучнага шоўку і ў СССР пачалі скасоўваць установы, якія займаліся развядзеннем Antheraea mylitta[1].
Іншыя
[правіць | правіць зыходнік]Сярод іншых відаў, здольных выпрацоўваць дзікі шоўк, можна згадаць наступныя (пасля двухкроп’я пазначаны кармавыя расліны):
- Anisota senatoria
- Antheraea assamensis: віды Cinnamomum і лаўра (Laurus), etc.: Muga
- Antheraea paphia: Anogeissus latifolia, Terminalia tomentosa, Terminalia arjuna, Lagerstroemia parviflora, Madhuca indica — атрымліваюць шоўк, які называюць туса
- Antheraea pernyi
- Antheraea polyphemus
- Antheraea yamamai: віды дуба (Quercus), etc. — атрымліваюць шоўк, які называюць тэнсан
- Automeris io
- Bombyx mandarina
- Bombyx mori: шаўкоўніца белая (Morus alba)
- Bombyx sinensis
- Callosamia promethea
- Gonometa postica
- Gonometa rufobrunnae: Colophospermum mopane
- Hyalophora cecropia
- Lasiocampa otus: кіпарыс вечназялёны (Cupressus sempervirens), Pistacia atlantica, віды ясеня (Fraxinus) і дуба (Quercus)
- Samia cynthia — айлантавы шаўкапрад: Ailanthus altissima
- Samia cynthia ricini: клешчавіна (Ricinus communis): Eri