Часуча
Часуча | |
---|---|
Матэрыял | tussar silk[d][1] |
Метад вырабу | палатно[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Часуча́, чынчунча́, чусуча́, чысунча́[2] (ад кіт. «шоўк-сырэц») — шчыльная шаўковая тканіна палатнянага перапляцення . Адрозніваецца надзвычай высокай носкасцю дзякуючы лімітавай шчыльнасці нітак па аснове і па ўтку[3]. Часучу выпрацоўвалі з кручаных нітак натуральнага шоўку адмысловага сорта — тусы , дзікага дубовага[4] або тутавага шаўкапрада[3], якія маюць нераўнамерную таўшчыню[5] і мноства дэфектаў у выглядзе налётаў, гузоў і вузельчыкаў, за кошт чаго тканіна набывае шурпатую фактуру паверхні. Аздабленне часучы выраблялася ў гатовай тканіны выварваннем. У залежнасці ад якасці зыходнай сыравіны часуча набывала колер ад залацістага да карычневага[6].
З часучы шылі летнія жаночыя і мужчынскія касцюмы, якія лічыліся прадметамі раскошы[6], святочныя мужчынскія кашулі[5], жаночыя ніжнія спадніцы і фіранкі[6]. У XIX стагоддзі вырабленая ў Расіі часуча ў вялікіх колькасцях адпраўлялася на экспарт. У Еўропе паходжанне часучы звязвалі з Індыяй, адкуль яна паступала праз Вялікабрытанію. У СССР выраблялі імітацыю шаўковай часучы з баваўнянай карднай пражы дробнаўзорыстым жакардавым перапляценнем для пашыву блузак і мужчынскіх кашуль[3].
Зноскі
- ↑ а б Tortora P. G., Merkel R. S. shantung // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 509.
- ↑ Лазука 2015, с. 162.
- ↑ а б в Товарный словарь 1961.
- ↑ В. И. Неелов. Литературный словарик // Рассказы о ткачестве. — М.: Легпромбытиздат, 1990. — С. 160. — 160 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7088-0352-5.
- ↑ а б Энциклопедия моды 1997.
- ↑ а б в Р. М. Кирсанова 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Андреева Р. П. Чесуча // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 380. — ISBN 5-86617-030-2.
- Кирсанова Р. М. Чесуча // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 317. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
- Чесуча хлопчатобумажная. Чесуча шёлковая // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 540—542. — 890 с.
Часуча на Вікісховішчы |