Дзімітрый Аляксандравіч Паўскі
Дзімітрый Аляксандравіч Паўскі | |
---|---|
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] |
Дзейнасць | святар |
Месца працы | |
Нараджэнне |
16 (28) студзеня 1874 |
Смерць |
14 жніўня 1937 (63 гады) |
Дзімітрый Аляксандравіч Паўскі (руск.: Димитрий Александрович Павский; 16 студзеня 1874, в. Максаціха, Цвярская губерня, Расія — 14 жніўня 1937, НКУС) — праваслаўны свяшчэннамучанік, протаіерэй.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын святара Аляксандра Паўскага, брат Грыгорыя Паўскага. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1899). Выкладаў арыфметыку, геаметрыю, рускую мову ў епархіяльным жаночым вучылішчы ў Ржэве Цвярской губерні, у народных вучылішчах Наўгародскай губерні. Рукапаложаны ў протадыякана, святара (20.11.1903). Накіраваны ў Мінск. Служыў павятовым назіральнікам царкоўна-прыходскіх школ горада. У 1904—1908 старшыня Мінскага епархіяльнага вучылішчнага савета. З 1910 года настаяцель Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску, назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры саборы. Адначасова выкладаў у Мінскай духоўнай семінарыі дагматычнае і асноўнае багаслоўе, гісторыю і інш., Мінскай жаночай гімназіі. З 1912 года дэпутат ад духоўнага ведамства ў Губернскае земскае таварыства, член Мінскай духоўнай кансісторыі. З 1917 служыў у Свята-Духавым храме ў Астрашыцкім Гарадку Мінскага павета. Узнагароджаны скуф’ёй (1905), камілаўкай (1908), нагрудным крыжам (1909). Быў дзейным членам і сакратаром Мінскага аддзела Усерасійскага Нацыянальнага Саюза, вядомай нацыянал-манархічнай арганізацыі.
У 1920—1923 пазбаўлены выбарчых правоў. У сярэдзіне 1920-х гг. настаяцель (паводле звестак, якія захоўваюцца ў НГАБ) Успенскай царквы в. Крыжагор’е Мінскага павета. Быў прыхільнікам утварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, прымаў удзел у з’ездзедухавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10 ліпеня 1927 года ў Менску.
У першы раз арыштаваны ў 1931 годзе. Абвінавачваўся ў «агітацыі супраць калгасаў» і ў «нежаданні адмовіцца ад сана». Асуджаны да 5 гадоў ППК. Пасля датэрміновага вызвалення (1933) служыў у храме с. Ульянаўскае (Ульянава) Пагарэльскага раёна Цвярской (Калінінскай) вобласці. Зноў арыштаваны 23.7.1937. Пад следствам знаходзіўся ў турме Зубцова Цвярской вобласці. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай шпіёнскай дзейнасці» і «антысавецкай агітацыі». 10.8.1937 тройкай НКУС прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.4.1989 Цвярской абласной пракуратурай. Асабовая справа Дз. № 33362-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых новапакутнікаў.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Меў сына Аляксандра Паўскага (н. 1908 у Мінску). Арыштаваны 29.2.1932 у Менску, 14.7.1932 асуджаны за «падробку дакументаў вязню, які ўцёк з канцлагера» да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.2.1992 пракуратурай Беларусі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маракоў Л. У. Паўскі Дзімітрый // Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 1. — Мн., 2007.
- Выпускнікі Казанскай духоўнай акадэміі
- Кандыдаты багаслоўя
- Выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Бежацкім павеце
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Цвярской вобласці
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Навамучанікі ў СССР
- Свяшчэннамучанікі
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў РСФСР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Праваслаўныя святары Беларусі