Доўгія заручыны
«Доўгія заручыны» (фр.: Un long dimanche de fiançailles) — мастацкі фільм 2004 года рэжысёра Жан-П’ера Жэнэ. Галоўную ролю выканала Адры Тату[11].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Першая сусветная вайна. Падчас бітвы на Соме пяцёра французскіх салдат трапляюць пад трыбунал па абвінавачванні ў наўмысным нанясенні сабе калецтваў з-за страху перад ранішняй атакай. Суд прыгаварвае ўсіх пецярых да смерці, і іх выкідваюць на нейтральную паласу паміж двюма лініямі фронту — каля аванпоста «Бінга ў прыцемках». Неўзабаве пачынаецца атака, і лёс усіх пецярых застаецца невядомым.
Манэк, адзін з пяцёх асуджаных на смерць салдат, яшчэ ў дзяцінстве звярнуў увагу на кульгавую дзяўчынку Мацільду. Неўзабаве дзевяцігадовая Мацільда і дзесяцігадовы Манэк сталі найлепшымі сябрамі. З гадамі сяброўства перарасло ў рамантычныя адносіны, і закаханыя ўжо не ўяўлялі жыцця адзін без аднаго. Манэк і Мацільда марылі ажаніцца, але вайна ўнесла свае карэктывы ў іх планы. Манэк быў вымушаны адправіцца ваяваць, але з вайны так і не вярнуўся.
Мацільда даведваецца пра трагічны лёс свайго абранніка, але не дае веры, што яе каханы памёр. Яе сэрца кажа ёй пра адваротнае. Пасля заканчэння вайны Мацільда пачынае сваё ўласнае расследаванне і крок за крокам выясняе, што ж на самай справе адбылося ў той злашчасны дзень у «Бінга ў прыцемках».
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Адры Тату — Мацільда
- Гаспар Ульель — Манэк
- Дамінік Пінон — Сільвен, дзядзька Мацільды
- Шанталь Найвірт — Бенедыкт, цётка Мацільды
- Клавіс Карньяк — Бенуа Нотр-Дам
- Альбер Дзюпантэль — Селестэн «Муха»
- Дэні Лаван — Франсіс «Шэсць Су» Гіньяр
- Жан-П’ер Бекер — Эсперанца
- Дамінік Бетэнфельд — Анжэла Басіньяна
- Марыён Каціяр — Ціна Ламбардзі
- Джодзі Фостэр — Эладзі Горд
- Жан-П’ер Дарусен — капрал Бенджамін Горд
- Жэром Кірхер — Бастош
- Жулі Дэпардзьё — Веранік Пасаван
- Андрэ Дзюсалье — П’ер-Мары Руўер
- Цікі Альгада — Жэрмен Ліс
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 35 намінацыямі[12]. Сярод найбольш значных узнагарод 5 прэмій «Сезар».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.kinokalender.com/film5017_mathilde-eine-grosse-liebe.html Праверана 27 снежня 2017.
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0344510/ Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.filmaffinity.com/es/film738255.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.metacritic.com/movie/a-very-long-engagement Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/en/film738255.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б в г http://stopklatka.pl/film/bardzo-dlugie-zareczyny Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё europeanfilmawards.eu Праверана 4 жніўня 2021.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад http://www.imdb.com/title/tt0344510/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=verylongengagement.htm
- ↑ Un long dimanche de fiançailles (2004) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ Un long dimanche de fiançailles — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Доўгія заручыны на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2004 года
- Фільмы Францыі 2004 года
- Фільмы ЗША 2004 года
- Фільмы-драмы 2004 года
- Фільмы-меладрамы 2004 года
- Фільмы-драмы Францыі
- Фільмы-драмы ЗША
- Фільмы-меладрамы Францыі
- Фільмы-меладрамы ЗША
- Гістарычныя фільмы Францыі
- Гістарычныя фільмы ЗША
- Ваенныя драмы
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы на нямецкай мове
- Фільмы пра Францыю
- Фільмы пра Першую сусветную вайну
- Экранізацыі раманаў
- Фільмы, знятыя ў Францыі
- Фільмы Жан-П’ера Жэнэ
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Анджэла Бадаламенці