Індакітай (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ІндакітайM:
фр.: Indochine
Жанр драматычны фільм[2][3], рамантычны фільм[2][3][…] і ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 154 хв.
Краіна
Мова французская і в'етнамская мова
Год 1992 і 14 мая 1992[1]
IMDb ID 0104507
Афіцыйны сайт

Індакіта́й (фр.: Indochine) — французская гістарычная меладрама, знятая рэжысёрам Рэжысам Варнье[en] ў 1992 годзе па арыгінальным сцэнарыі Эрыка Арсена[en], Луі Гардэля[en], Кэтрын Коэн[en] і Рэжыса Варнье[en][7]. Фільм атрымаў разнастайныя ўзнагароды, у тым ліку прэмію «Оскар» (1992) як найлепшы фільм на замежнай мове. Бюджэт карціны склаў каля 13 мільёнаў долараў.

Фільм апавядае пра лёс французскай плантатаркі Эліяны, яе прыёмнай в’етнамскай дачкі Каміла і маладога французскага афіцэра Жана-Батыста. Падзеі адбываюцца напачатку 1930-ых гадоў у каланіяльным французскім Індакітаі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Эліяна Дэўры — багатая гаспадыня вялікай каўчукавай плантацыі ў французскім Індакітаі, расціць прыёмную дачку Камілу — в’етнамку з арыстакратычнай сям’і, чые бацькі, добрыя сябры Эліяны, загінулі пры аварыі самалёта. Мадам Дэўры знаёміцца з маладым афіцэрам французскага каланіяльнага флота — Жанам-Батыстам. Нягледзячы на вялікую розніцу ва ўзросце і моцны супраціў Эліяны сваім эмоцыям, паміж імі ўспыхвае гарачы раман. Аднак, захапленне Жана-Батыста немаладой жанчынай, якая зняла перад ім маску халоднай абшарніцы, праз некаторы час пачынае спадаць.

Аднаго дня французскі паліцэйскі, намагаючыся на вуліцы застрэліць уцёклага зняволенага, ледзь не трапляе ў Камілу, якая губляе прытомнасць. Жан-Батыст, які выпадкова аказваецца непадалёк, уносіць яе, але бачыць, што яна не параненая. Тым часам, прыйшоўшы ў сябе, маладая і рамантычная дзяўчына думае, што афіцэр выратаваў яе жыццё, і закахваецца ў яго.

Калі Дэўры чуе прызнанне сваёй дачкі, яна, каб выратаваць яе ад няшчаснага кахання, хадайнічае, каб афіцэра адправілі служыць на аддаленую загароду на поўначы калоніі. Каміла ж па старой дамове выдаецца замуж за Тана, маладога в’етнамскага інтэлігента з багатай сям’і, які вучыўся ў Парыжы і вельмі кахае дзяўчыну. Праз дзень пасля вяселля Каміла кажа, што ідзе шукаць афіцэра, якому належыць яе сэрца. Тан хоча ёй шчасця і не затрымлівае яе.

Каміла сустракае в’етнамскую сям’ю, якая рушыць на поўнач у пошуках лепшага жыцця. Па дарозе яна па-сапраўднаму знаёміцца са сваёй краінай і бачыць, наколькі цяжкае жыццё яе народа пад прыгнётам каланіялізму. Урэшце рэшт яны дасягаюць вострава, дзе служыць Жан-Батыст, не ведаючы, што выспа выкарыстоўваецца ў якасці рынку нявольнікаў. Мужа і жонку, з якімі вандравала Каміла, разлучаюць, а дзяцей забіваюць. Жан-Батыст, які прыходзіць у той момант, бачыць дзяўчыну і хоча яе забраць, аднак Каміла заўважае, што здарылася з яе сябрамі. Пачынаецца беспарадак, у рукі Камілы патрапляе пісталет, і яна забівае аднаго з французаў.

Даведаўшыся пра гэта, Эліяна хоча знайсці і выратаваць дачку, аднак ня можа гэтага зрабіць, тым болей што цяпер яе шукаюць як забойцу. А Каміле і Жану-Батысту пасля гэтага застаецца толькі ўцякаць. Пасля доўгага дрэйфу ў лабірынце выспаў паўночнага Індакітаю іх выратоўваюць камуністы. Цяпер каханыя разам, і Каміла зацяжарвае ад Жана. Тан, насамрэч адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля, ведае пра іх і хоча выратаваць іх жыцці. Ён накіроўвае іх у Кітай разам з трупай вандроўнага тэатра. Аднак, недалёка ад мяжы Жан-Батыст адзін адыходзіць пахрысціць сваё дзіця і трапляе пад арышт.

Афіцэр аказваецца ў астрогу за дэзертырства, а дзіця, якога назвалі Эцьенам, забірае мадам Дэўры. Жана-Батыста часова «выпускаюць» і забіваюць францускія агенты, а Камілу арыштоўваюць і саджаюць у турму, дзе яна таксама становіцца камуністкай. Праз некалькі гадоў яе выпускаюць, і ў Эліяны атрымоўваецца хутка яе ўбачыць. Каміла плача, аднак кажа, што цяпер ужо нічога не вярнуць, і яна мусіць забыць мінулае, бо яно занадта балючае, а Індакітая, які ведала Эліяна, болей няма. Пасля гэтага Дэўры прадае сваю плантацыю, забірае Эцьена і назаўсёды з’язджае ў метраполію.

Канец фільма адбываецца ў Жэневе. Эліяна распавядае ўсю гісторыю Эцьену, цяпер ужо даросламу маладому чалавеку. На перамовах бягучага 1954 года Францыя мусіць афіцыйна прызнаць незалежнасць В’етнама. У складзе в’етнамскай дэлегацыі знаходзіцца і маці Эцьена, Каміла. Мадам Дэўры пытаецца, ці хоча ён убачыць яе, аднак яны абодва разумеюць абсурднасць гэтага жадання, а Эцьен кажа, што ў яго толькі адна маці — Эліяна.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 13 намінацыямі[8].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  2. а б в http://www.imdb.com/title/tt0104507/ Праверана 18 красавіка 2016.
  3. а б в http://www.filmaffinity.com/es/film105392.html Праверана 18 красавіка 2016.
  4. а б в http://stopklatka.pl/film/indochiny Праверана 18 красавіка 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і к л http://www.imdb.com/title/tt0104507/fullcredits Праверана 18 красавіка 2016.
  6. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=7309.html Праверана 18 красавіка 2016.
  7. Indochine (1992) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 снежня 2021.
  8. Indochine — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]