Перайсці да зместу

Ду (дэпартамент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ду
Doubs
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Ду на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 25
Рэгіён: Франш-Кантэ
Акруг: 3
Кантонаў: 35
Камун: 594
Статыстыка
Насельніцтва 51-е месца
 -1999 499 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 95 чал/км²
Плошча: 5234 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ду (фр.: Doubs) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Франш-Кантэ. Парадкавы нумар 25. Адміністрацыйны цэнтр — Безансон. Насельніцтва 499 тыс. чалавек (51-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 5234 км². Рэльеф мясцовасці вызначаецца блізкасцю горнай сістэмы Юра.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 35 кантонаў і 594 камуны.

Ду — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утворанных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Франш-Кантэ.