Дыяна Абгар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыяна Абгар
арм.: Դիանա Աբգար
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні арм.: Գայանե Աղաբեգ
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1859(1859-10-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1937(1937-07-08) (77 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палітык, пісьменніца, дыпламат, публіцыстка, празаік
Гады творчасці 18921937
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыяна Аванес Абгар (Абгаран) (у дзявоцтве Анаіт Агабек (Агабекян) (12 кастрычніка 1859 — 8 ліпеня 1937) — армянская пісьменніца, публіцыст, дыпламат. Першы пасол Арменіі ў Японіі. Быўшы прызначанай дыпламатычным прадстаўніком і Генеральным консулам Арменіі 21 ліпеня 1920 года, стала першай у свеце жанчынай-паслом[1][2][3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 кастрычніка 1859 года ў заможнай сям’і ў горадзе Рангун (цяпер Янгон), сталіцы брытанскай калоніі Індыі — Бірмы (цяпер — М’янма)[4]. Пры нараджэнні яе назвалі імем Анаіт. Прыналежала да роду Агабекян, продкі якіх эмігравалі ў Персію з Джугі (Нахічэвані) ў канцы 18-га стагоддзя, а адтуль ужо перабраліся ў Індыю. Яе бацька, Аванес Агабек, быўшы дзіцём, быў адным з першых армян, якія перасяліліся ў Індыю са сваімі бацькамі, а маці, Авет, была з роду Тадэоса Аветума — выхадца з Шыраза. У сям’і Дыяна была самым малодшым — сёмым дзіцём. Пасля пераезду сям’і ў Калькуту дзяўчынку аддалі на навучанне ў духоўную семінарыю, у якой яна атрымала англійскую адукацыю і вывучыла санскрыт, а дома стала вывучаць армянскую[4].

18 чэрвеня 1889 года[4] у Ганконгу Дыяна Агабек выйшла замуж за купца Мікаэля Абгара (Абгарана), сям’я якога таксама эмігравала з Персіі ў Індыю. Адзін з яго продкаў — Аруцюн Абгар, заснаваў у 1819 годзе кампанію «Гандлёвую Кампанію Абгар», спачатку ў Бамбеі, потым у Калькуце. Кампанія займалася імпартам і экспартам рысу ў Сінгапур і Пенджаб.

Пасля заключэння шлюбу маладая сям’я асталёўваецца ў Японіі, у партовым горадзе Кобэ, на беразе Ціхага акіяна. Тамсама яны заснавалі кампанію, якая займалася ўвозам і вывазам тавараў, а таксама адкрылі «Вялікую Усходнюю гасцініцу». Знаходзячыся ў Японіі, Дыяна Абгар выявіла ў сабе дар напісання раманаў, у 1882 годзе быў апублікаваны яе першы раман «С’юзан», а некалькімі гадамі пазней ў свет выйшаў раман «Аповеды з радзімы», з апісаннем жыцця японскага народа. Тут у іх нарадзіліся пяцёра дзяцей, з якіх двое памерлі ў раннім узросце.

Пасля раптоўнай смерці свайго мужа ў 1906 годзе Дыяна працягнула сваю дзейнасць на літаратурнай ніве, адначасна да паўналецця сына ўзяўшы на сябе кіраванне справамі кампаніі. Праз некаторы час Дыяна Абгар з дзецьмі пераязджае ў самы ажыўлены партовы горад Японіі — Іакагаму, што ў трыццаці кіламетрах ад Токіа. Тут яны адкрылі вялікі гандлёвы дом, які вёў гандаль з Кітаем, ЗША і Еўропай. Напярэдадні Першай сусветнай вайны і ў гады вайны Дыяна Абгар выступала з лекцыямі пра армянскі народ, пісала артыкулы, супрацоўнічала з англамоўнай газетай Іакагамы «Джапан газет» і «Далёкі Усход». Яна адной з першых пераканаўча паказала, што разаніна ў Адане была арганізавана і ажыццёўлена канстытуцыйным урадам[5]. Каб падняць сусветную свядомасць, падкрэсліваючы маральны абавязак Захаду выратаваць армянскую нацыю, Дыяна Абгар пісала пра невыносныя ўмовы армян у Асманскай імперыі.

Быўшы знаёмай з брытанскай каланіяльнай дзейнасцю ў Індыі, Абгар дакладна прачувала нястача еўрапейскай дапамогі пражываючым у Асманскай імперыі армянам. Яна хацела, каб ЗША выступілі апекуном Арменіі, чаго так і не здарылася. Быўшы патрыёткай свайго народа, яна паспрабавала на справе быць карыснай сваім суайчыннікам і Арменіі, дзе яна ніколі не была. Дыяна Абгар усяляк дапамагала шматлікім армянскім уцекачам, якія праз Сібір і Японію спрабавалі перабрацца ў ЗША. Так ва Уладзівастоку пасля генацыду армян сабралася каля 500 армян, якія з дапамогай армянскай мецэнаткі большай часткай пераправіліся праз акіян у Амерыку.

У 1920 годзе шмат у чым дзякуючы высілкам Дыяны Абгар Японія стала першай краінай, якая афіцыйна прызнала незалежнасць першай Армянскай рэспублікі. Шмат у чым дзякуючы сваім умелым дзеянням і велізарнаму аб’ёму праробленай працы 21 ліпеня 1920 года Дыяна Абгар была прызначана дыпламатычным прадстаўніком і Генеральным консулам Першай Рэспублікі Арменія на Далёкім Усходзе. У лісце, датаваным 22 ліпеня гэтага ж года, падпісаным міністрам замежных спраў Рэспублікі Амо Аганджанянам інфармацыя пра прызначэнне суправаджалася надпісам каб бараніць інтарэсы нядаўна-народжанай Радзімы, і змякчаць умовы нашых суайчыннікаў…[4] Такім чынам, яна стала першай у свеце жанчынай, якая заняла дыпламатычную пасаду. Новы статус Дыяне Абгар даў больш магчымасцей у высокім асяроддзі ўрадавых колаў Японіі, што істотна палегчыла яе працу ад імя армянскіх уцекачоў.

Спрабуючы дапамагчы сваёй гістарычнай радзіме і яе народу, яна вяла актыўную дзейнасць, адначасна лістуючыся з некалькімі палітыкамі і праваабаронцамі. Сярод тых, з кім вялося сталае ліставанне, значыліся амерыканскі прэзідэнт Вудра Вільсан, сакратар Роберт Лансінг, зам.сакратара Уільям Філіпс, прэзідэнт гуманітарнай арганізацыі Джэймс Л. Бартан, члены міжнароднага кангрэса свету Артур Сіманс і Давыд Джордан, а таксама з іншымі вядомымі людзьмі. Абгар была набожнай кабетай, чытала Біблію і спявала царкоўныя спевы. У 1920 годзе яна напісала кіраўніку армянскай Апостальскай Царквы ў Злучаных Штатах ліст, у якім яна паведамляла, як жыла на аддаленай зямлі на працягу 29 гадоў, і як яна вельмі прагнула ўступіць на парог царквы. Па яе словах яна не знайшла, якую іншую царкву з такім жа дынамічным духам, як армянская царква, і з такімі ж малітвамі, якія супакойвалі б душу і ўзвялічвалі дух. Я не ведаю, ці надыдзе дзень, калі я буду заслужана ўвайсці, яшчэ раз, у маю царкву і буду браць удзел у Святой Імшы, змагу пачуць, яшчэ раз, тыя малітвы, якія будуць скаланаць маю душу[6]. Каталікос усіх армян Геворг, ацаніўшы па вартасці дзейнасць Дыяны Абгар, у 1926 годзе ганараваў яе асаблівага ўказа. Цягам усяго свайго жыцця Дыяна Абгар была паслядоўніцай Армянскай Апостальскай царквы, да канца свайго жыцця падтрымвала сувязь з Эчміядзінам.

Дыяна Абгар сканала 8 ліпеня 1937 года ў Іакагаме, пахавана тамсама на могілкі для замежнікаў, побач са сваім мужам. На дадзены момант магіла Абгар знаходзіцца пад патранажам Таварыства армяна-японскага сяброўства ў Токіа.

У 1938 годзе яе сыны эмігравалі ў ЗША, узяўшы з сабой усе лісты і рукапісы сваёй маці.

Зноскі

  1. Dovile Budryte «Feminist conversations: women, trauma and empowerment in post-transitional societies» University Press of America, 2008. ISBN 0761843787, 9780761843788 стр 129(179)

    Some of these ideals were implemented by the First Republic of Armenia (1918—1920), which became one of the first nations to give women the right to vote. It also appointed Diana Abgar (Abgaryan), the first female ambassador in the world, to represent Armenia in Japan. These developments suggest that women’s progress is possible in traditional societies such as Armenia

  2. EU-CIS Gender Watch. A Gender Analysis of the European Union Developmental Aid for Armenia Архівавана 7 красавіка 2015.

    .

    It is worth to mention that, the First Armenian Republic of 1918—1920 was one of the first nations to give women the right to vote and to be elected and in its Parliament eight percent of the members were women. It is worth to emphasize that, the first female -ambassador was Dr. Diana Abgar (Abgaryan) Ambassador of Armenia in Japan (While Alexandra Kollontai recognized to be the first female ambassador was appointed as Ambassador of Norway only in 1923).

  3. Armenian action «Lucille Apcar Introduces New Book» December 2004• Vol. 26, No. 2 (88) Архівавана 4 лістапада 2013.
  4. а б в г Armenian Cultural Foundation: «Diana A. Apcar (1859—1937): The First Armenian Woman Diplomat» Архівавана 1 лістапада 2013.
  5. Джон Киракосян «Младотурки перед судом истории» гл.5

    Резня 1909 г. в Адане (Киликия) явилась первым ушатом холодной воды, вылитой на головы не в меру ретивых оптимистов. Для одних это стало отрезвлением, другие же продолжали придерживаться своего прежнего неустойчивого курса. Диана Абгар убедительно показала, что резня в Адане была организована и осуществлена конституционным правительством (395, с. 32)

  6. Diana Apcar-Writer, Diplomat, Humanitarian Архівавана 15 чэрвеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]