Перайсці да зместу

Жувеналь Хаб’ярымана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жувеналь Хаб’ярымана
руанда: і фр.: Juvénal Habyarimana
Жувеналь Хаб’ярымана ў 1980 г.
Жувеналь Хаб’ярымана ў 1980 г.
Сцяг2-і Прэзідэнт Руанды Сцяг
5 ліпеня 1973 — 6 красавіка 1994
Кіраўнік урада Сільвестр Нсанзімана
Дзісмас Нсенгіярэм'е
Агата Увілінгійімана
Папярэднік Грэгуар Кайібанда
Пераемнік Тэадор Сіндзікубвабо (выконваючы абавязкі)

Нараджэнне 8 сакавіка 1937(1937-03-08)[1][2][…]
Смерць 6 красавіка 1994(1994-04-06)[1][4][…] (57 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Агата Хаб’ярымана
Веравызнанне Рымска-Каталіцкая Царква
Партыя Нацыянальны рэвалюцыйны рух за развіццё
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 19631994
Прыналежнасць Руанда
Род войскаў Сілы абароны Руанды
Званне генерал-маёр
Бітвы Грамадзянская вайна ў Руандзе
Узнагароды
Ордэн Дзяржаўнага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жувена́ль Хаб’ярымана́ (руанда: і фр.: Juvénal Habyarimana; 8 сакавіка 1937(1937-03-08)[1][2][…], правінцыя Гісеньі[d], Руанда-Урундзі[d][3]6 красавіка 1994(1994-04-06)[1][4][…], Кігалі, Руанда) — руандыйскі палітычны і ваенны дзеяч, другі прэзідэнт Руанды (з 1973 г. да яго забойства ў 1994 г.).

Быў этнічным хуту. Ва ўрадзе Грэгуара Кайібанды, першага прэзідэнта Руанды, займаў пазіцыі, звязаныя з сілавымі структурамі і бяспекай (у прыватнасці, быў міністрам абароны Руанды). У 1973 г. Хаб’ярымана ў выніку перавароту зрынуў прэзідэнта Кайібанду і сам стаў новым, другім, прэзідэнтам краіны. Ва ўнутранай сацыяльнай палітыцы працягваў лінію свайго папярэдніка, накіраваную на пераважную падтрымку этнічнай групы хуту. Кіраваў краінай доўгі час, бо шматразова быў пераабраны на выбарах (атрымаў 98,99 % на выбарах 24 снежня 1978 г., 99,97 % — 19 снежня 1983 г., 99,98 % — 19 снежня 1988 г.)[5]. У народзе Жувеналь Хаб’ярымана атрымаў мянушку «Kinani», што значыць «непераможны» на мове кіньяруанда. За гады яго кіравання Руанда фактычна стала аднапартыйнай дзяржавай на чале з партыяй «Нацыянальны рэвалюцыйны рух за развіццё». На думку некаторых аглядальнікаў (у прыватнасці, Філіпа Гурэвіча і Філіпа Вервімпа[5][6]) палітычны рэжым у Руандзе займеў рысы таталітарнага. Варта, аднак, адзначыць, што за гады прэзідэнцтва Жувеналя Хаб’ярыманы адзначаўся пэўны рост узроўню жыцця насельніцтва, хаця ў 1994 г. значная частка жыхароў краіны ўсё яшчэ жыла ва ўмовах крайняй беднасці.

У 1990-я гады «Руандыйскі патрыятычны фронт», які кіраваўся пераважна тутсі, распачаў грамадзянскую вайну супраць урада Хаб’ярыманы, якая цягнулася тры гады і скончылася падпісаннем Арушскіх мірных пагадненняў у 1993 г. Але ўжо ў наступным годзе Жувеналь Хаб’ярымана загінуў пры не да канца высветленых абставінах: яго самалёт, на борце якога таксама знаходзіўся прэзідэнт Бурундзі Сіпрыен Нтар’яміра, быў збіты ракетай каля Кігалі. Гэта забойства стала каталізатарам распальвання этнічнай варожасці ў рэгіёне: менавіта пасля яго пачаўся генацыд у Руандзе.

Раннія гады і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Жувеналь Хаб’ярымана нарадзіўся 8 сакавіка 1937 г. у горадзе Гісеньі на тэрыторыі падмандатнага Лізе Нацый рэгіёна Руанда-Урундзі ў сям’і заможных хуту. Пасля атрымання пачатковай адукацыі ён наведваў коледж Святога Паўла ў Букаву (у тыя часы ў складзе Бельгійскага Конга, цяпер — Дэмакратычнай Рэспублікі Конга), які скончыў са спецыялізацыяй у матэматыцы і гуманітарных навуках. У 1958 г. Жувеналь Хаб’ярымана паступіў у медыцынскую школу ўніверсітэта «Лаваніум» (Lovanium) у Леапольдвіле (цяпер Кіншсаса), але праз год пачалася Руандыйская рэвалюцыя, з прычыны якой Хаб’ярымана кінуў універсітэт і паступіў у школу падрыхтоўкі афіцэраў у Кігалі, якую скончыў з адзнакай у 1961 г. і стаў памочнікам камандуючага бельгійскімі войскамі ў Руандзе. У 1962 г. ажаніўся з Агатай Хаб’ярыманай (у дзявоцтве Канзігай).

29 чэрвеня 1963 г. Хаб’ярымана, які на той момант меў званне лейтэнанта, быў прызначаны на пасаду кіраўніка Сіл абароны Руанды. Праз два гады стаў міністрам нацыянальнай абароны і паліцыі.

5 ліпеня 1973 г., падчас знаходжання на пасадзе міністра абароны, Хаб’ярымана ў выніку ваеннага перавароту зрынуў прэзідэнта Кайібанду, а таксама адхіліў ад улады партыю «Дэмакратычны рэспубліканскі рух» (да 1969 г. мела назву ­«Пармехуту»), стварыўшы замест яе ў 1975 г. «Нацыянальны рэвалюцыйны рух за развіццё», які стаў фактычна адзінай легальнай партыяй у краіне. Пэўны час улада знаходзілася ў руках ваенных, пасля чаго ў 1978 г. падчас рэферэндуму была прынятая новая канстытуцыя. У тым жа годзе прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Хаб’ярымана: ён вылучаўся як старшыня «Нацыянальнага рэвалюцыйнага руху за развіццё» і быў адзіным кандыдатам на выбарах. Таксама не было іншых кандыдатаў і на выбарах у 1983 г. і 1988 г.

Хаця сам Хаб’ярымана і быў хуту, у пачатку свайго прэзідэнцтва ён даў сваёй адміністрацыі распараджэнне праводзіць палітыку, якая б задавльняла і хуту, і тутсі: такім чынам ён спрабаваў заваяваць сімпатыі ўсяго насельніцтва цалкам, бо ягоны папярэднік, Грэгуар Кайібанда, праводзіў лінію максімальных пераваг для хуту.

  1. а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б Juvenal Habyarimana // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  4. а б Juvenal Habyarimana // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  5. а б Philip Gourevitch (1998). We Wish to Inform You That Tomorrow We Will Be Killed With Our Families.
  6. Peasant Ideology and Genocide in Rwanda Under Habyarimana. Архівавана 26 студзеня 2021 года.