Жукава (Гогалеўскае сельскае паселішча)
Вёска
Жукава
|
Жукава[1] (руск.: Жуково) — вёска ў Манастыршчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гогалеўскага сельскага паселішча. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Манастыршчыны, за 49 км на захад ад чыгуначнай станцыі Васькава (лінія Смаленск — Рослаў); за 43 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Віцебск — Арол.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Жукава ўпамінаецца ў другой палове XVII ст. як мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводства, якое было цэнтрам нягродавага староства. У розныя часы староства трымалі Камінскія, Сясіцкія, Ліндофы і Агінскія.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Жукава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Любавіцкай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1872 годзе сяло перайшло ў валоданне Кад’янаў. На 1895 год тут было 12 дамоў, дзейнічала царква.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жукава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласць не вярнулі БССР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1895 год — 80 чал.
- XXI стагоддзе: 2007 год — 106 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895.