Зарэчча (Брагінскі раён)
Вёска
Зарэчча
| ||||||||||||||||||||||||
Зарэ́чча[1] (трансліт.: Zarečča, руск.: Заречье) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]За 7 км на ўсход ад Брагіна, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 149 км ад Гомеля.
Водная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]На захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.
Планіроўка складаецца з 2 кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе ў Брагінскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Сцяг Леніна», працавалі вятрак (з 1912 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 142 мясцовых жыхара, у памяць пра загінулыя ў 1967 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Сцяг Леніна». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама.
Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Крыўчанскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1850 год — 9 двароў.
- 1897 год — 23 двары, 182 жыхара (паводле перапісу).
- 1908 год — 36 двароў, 202 жыхара.
- 1930 год — 218 жыхароў.
- 1959 год — 540 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 72 гаспадаркі, 209 жыхароў.
- 2006 год — 69 гаспадарак, 195 чалавек, з якіх 35 ва ўзросце да 16 гадоў, 110 — у працаздольным і 50 — старэйшым за працаздольны.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Ульянавіч Протчанка (1930—2002) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства, аўтар падручнікаў для агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, выдатнік асветы БССР (1977).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зарэчча (Брагінскі раён)