Перайсці да зместу

Захар Мікалаевіч Дзянісаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Захар Мікалаевіч Дзянісаў
Дата нараджэння 8 лютага 1892(1892-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1978(1978-03-15) (86 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка, балотазнаўства[d] і лугаводства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937)
Навуковае званне
Альма-матар

Захар Мікалаевіч Дзяні́саў[1] (8 лютага 1892 — 15 сакавіка 1978) — вучоны-батанік, спецыяліст у галіне балотазнаўства і лугаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937).

Нарадзіўся ў вёсцы Кляпчаны Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут у 1924 годзе. У 1930—1964 гг. працаваў у Гомельскім лесатэхнічным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1964 года З. М. Дзянісаў на пасадзе дацэнта кафедры сістэматыкі раслін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З. М. Дзянісаву належаць навуковыя працы па прыродазнаўча-гістарычнай класіфікацыі балот, асаблівасцях іх утварэння, фарміравання і размяшчэння. Таксама ён займаўся даследаваннямі лугоў на тэрыторыі Беларусі і пытаннямі іх паляпшэння.

Сярод апублікаваных прац:

  • Улучшение естественных кормовых угодий БССР — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1956. — 48 с.;
  • Улучшение лугов БССР. — Мн., 1960.

Зноскі