Зборная Расіі па хакеі з шайбай
Мянушкі | Чырвоная машына[1] | ||
Федэрацыя | Федэрацыя хакея Расіі | ||
Трэнер | Алег Знарок | ||
Капітан | Павел Дацюк (АГ-2014) | ||
Больш усіх гульняў | Аляксандр Пракоп'еў (156) | ||
Бамбардзір | Ілья Кавальчук (102) | ||
Першая гульня Расія 2:2 Швецыя (Масква, Расія; 12 красавіка 1992)[2] | |||
Самая буйная перамога Расія 12:3 Вялікабрытанія (Бальцана, Італія; 26 красавіка 1994), Расія 10:1 Казахстан (Рыга, Латвія; 6 мая 2006) | |||
Самае буйное паражэнне Расія 1:9 Славакія (Шамані, Францыя; 29 снежня 1993) | |||
| |||
Чэмпіянат свету | |||
Удзел | 20 (Упершыню 1992) | ||
Дасягненні | Чэмпіён (1993, 2008, 2009, 2012) |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Зімовыя Алімпійскія гульні | ||
Срэбра | Нагана 1998 | |
Бронза | Солт-Лейк-Сіці 2002 | |
Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай | ||
Золата | Германія 1993 | |
Срэбра | Швецыя 2002 | |
Бронза | Аўстрыя 2005 | |
Бронза | Расія 2007 | |
Золата | Канада 2008 | |
Золата | Швейцарыя 2009 | |
Срэбра | Германія 2010 | |
Золата | Фінляндыя/Швецыя 2012 | |
Золата | Беларусь 2014 | |
Бронза | Расія 2016 | |
Бронза | Германія/Францыя 2017 |
Збо́рная Расі́і па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Расіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 4 месцы[3]. Кіроўны орган — Федэрацыя хакея Расіі, галоўным трэнерам з’яўляецца латышскі спецыяліст Алег Знарок. Зборная Расіі з’яўляецца правапераемніцай зборнай СССР.
У 2009 годзе тройку намінантаў на Мемарыяльны трафей Харта, які атрымлівае самым каштоўным ігрок у Нацыянальнай хакейнай лізе, склалі прадстаўнікі зборнай Расіі: Аляксандр Авечкін, Павел Дацюк і Яўген Малкін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На зімовых Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Альбервілі, якія праходзілі праз некалькі тыдняў пасля распаду СССР, выступала гэтак званая Аб'яднаная каманда, якая ў хакейным турніры фактычна і была прадстаўлена зборнай Расіі. Пад кіраўніцтвам ранейшага трэнера зборнай СССР Віктара Ціханава Аб'яднаная каманда здолела атрымаць золата.
Для ўдзелу ў дэбютным чэмпіянаце свету 1992 года ў Чэхаславакіі пад кіраўніцтвам Віктара Ціханава была сфарміравана ўжо зборная Расіі. На чэмпіянаце свету рускія ўпэўнена выйшлі з групы, заняўшы першае месца, але ў чвэрцьфінале саступілі зборнай Швецыі (0:2).
На чэмпіянаце свету 1993 года ў Германіі расійскія хакеісты выступілі не вельмі ўдала: нічыя 2:2 са зборнай Італіі, параза 2:5 ад шведаў, але ўсё ж такі выйшлі з трэцяга месца ў плэй-оф. У чвэрцьфінале рускія ўпэўнена разабраліся з гаспадарамі турніру — 5:1, у паўфінале ў відовішчным матчы былі абыграны канадцы (7:4), у складзе якіх былі такія вядомыя ігракі як то Майк Гартнер, Род Брындамор, Марк Рэкі, маладыя Пол Карыя і Эрык Ліндрас. У мюнхенскім фінале зборная Расіі ўзяла рэванш у шведаў (3:1) і ўпершыню ў сваё незалежнай гісторыі стала чэмпіёнамі свету.
На алімпійскам турніры 1994 года ў Нарвегіі склад расійскай зборнай быў сфарміраваны ў асноўным з ігракоў айчыннага чэмпіянату, у той час як некаторыя зоркавыя ігракі заставаліся ў НХЛ. З гэтай прычыны зборная паказала слабы вынік, гэта значыць 2 паражэнні на групавым этапе (адно з іх паражэнне зборнай Фінляндыі з лікам 0:5). Канчаткова зборная Ціханава заняла 4-е месца, пасля чаго галоўны трэнер быў звольнены са сваёй пасады.
У наступныя гады расійскія хакеісты паказвалі не вельмі добрыя вынікі, займаючы 4 і 5 радкі, а на хатнім чэмпіянаце свету 2000 года ў Санкт-Пецярбургу нават супыніліся на 11 месцы. Аднак, у апошнія гады вынікі зборнай Расіі значна палепшыліся, аб чым кажа чэмпіёнскія вынікі ў 2008, 2009 і 2012 гадах, сярэбраныя медалі 2010 года і бронзавыя — 2005 і 2007.
Зноскі
- ↑ Хакей на AllHockey.Ru - Трацяк: вялікая "Чырвоная Машына" вярнулася! Архівавана 26 лютага 2014.
- ↑ РАСІЯ (Russia) Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ 2014 Men’s World Ranking (англ.). World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation (14 сакавіка 2014).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зборная Расіі па хакеі з шайбай
- Федэрацыя хакея Расіі
- Профіль зборнай Расіі на Sports.ru