Зінаіда Аляксандраўна Самсонава
Зінаіда Аляксандраўна Самсонава | |
---|---|
Зинаида Александровна Самсонова | |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1944 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | ваенная медыцына |
Гады службы | 1942—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зінаіда Аляксандраўна Самсонава (14 кастрычніка 1924 — 27 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Старшы сяржант медыцынскай службы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зінаіда Аляксандраўна Самсонава нарадзілася 14 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Бабкова Ягор’еўскага павета Маскоўскай губерні РСФСР СССР (цяпер вёска Ягор’еўскага раёна Маскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі) у сям’і сельскага каваля. Руская. У пачатку 30-х гадоў сям’я Самсонавых пераехала ў суседнюю вёску Колычава. Тут Зінаіда Самсонава ў 1939 годзе скончыла сямігадовую школу. Працавала санітаркай у доме інвалідаў. Летам 1941 года была мабілізавана на будаўніцтва абарончых умацаванняў на подступах да Масквы. Працавала на аб’ектах у Бабушкіна і Нара-Фамінску. У лютым 1942 года паступіла на курсы медыцынскіх сясцёр ў Ягор’еўскае медыцынскае вучылішча, якія скончыла ў жніўні 1942 года.
У шэрагі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі З. А. Самсонава была закліканая Ягор’еўскім райваенкаматам у кастрычніку 1942 года. Ваявала на Сталінградскім і Варонежскім франтах, удзельнічала ў Сталінградскай і Курскай бітвах. Асабліва вызначылася ў бітве за Дняпро на Букрынскім плацдарме. У верасні 1943 года перадавыя часці 47-й арміі Варонежскага фронту выйшлі да Дняпра ў раёне горада Канева Чаркаскай вобласці Украінскай ССР. 24 верасня 1943 года з першым дэсантным атрадам фарсіравала раку на поўдзень ад вёскі Пекары (Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці Украіны) фельчар 667-га стралковага палка 218-й стралковай дывізіі старшы сяржант З. А. Самсонава. У баі пры захопе плацдарма яна знішчыла трох нямецкіх салдатаў. 26-27 верасня 1943 года, знаходзячыся ў першай лініі абароны падчас шматлікіх контратакаў праціўніка, фельчар пад агнём праціўніка вынесла з поля бою 30 параненых і эвакуявала іх на левы бераг. Увечары 27 верасня 1943 года ў баі за сяло Пекары прымала ўдзел у адбіцці варожай контратакі, умела дзейнічаючы аўтаматам і трафейным гранатамі.
У далейшым старэйшы сяржант З. А. Самсонава ўдзельнічала ў Кіеўскай наступальнай, Кіеўскай абарончай і Жытомірскай-Бердычаўскай аперацыі, вызваленні горада Жытоміра. У канцы лістапада 1943 года дывізія, у якой служыла фельчар Самсонава, была перакінутая на Беларускі фронт. У ходзе Калінкавіцка-Мазырскай наступальнай аперацыі 27 студзеня 1944 года ў баі за беларускую вёску Холма (Гомельская вобласць) старшы сяржант Зінаіда Самсонава загінула ад кулі нямецкага снайпера пры спробе вынесці параненага салдата з нейтральнай паласы. Пахавана ў брацкай магіле ў пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года старшаму сяржанту Самсонавай Зінаідзе Аляксандраўне было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Герою Савецкага Саюза З. А. Самсонавай прысвечаны вядомы верш яе аднапалчанкі, паэтэсы Юліі Друнінай «Зінка»:
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» (03.06.1944);
- ордэн Леніна (03.06.1944).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Бюст Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай усталяваны ў Ягор’еўскім медыцынскім вучылішчы ў горадзе Ягор’еўску Маскоўскай вобласці
- Мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай ўсталяваная на фасадзе Егорьевского медыцынскага вучылішча ў горадзе Ягор’еўску Маскоўскай вобласці.
- Імя Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай носіць МАУ СПО МО «Ягор’еўскае медыцынскае вучылішча» ў горадзе Ягор’еўске Маскоўскай вобласці.
- Імя Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай носіць музей баявой славы ў вёсцы Колычава Ягор’еўскага раёна Маскоўскай вобласці.
- Школьнай музей імя Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай створаны ў МАУ Міхалёская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Ягор’еўскага раёна Маскоўскай вобласці.
- Імем Героя Савецкага Саюза З. А. Самсонавай названы вуліцы ў пасёлку Азарычы Рэспублікі Беларусь і вёсцы Колычава Ягор’еўскага раёна Маскоўскай вобласці.
- У горадзе Ягор’еўске з 1974 года праводзіцца лёгкаатлетычны прабег памяці Зінаіды Самсонавай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Друнина Ю. Светлокосый солдат // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. Торопов; предисл. Е. Кононенко. — Вып. 2. — М.: Политиздат, 1969. — 463 с.
- Кузьмин М. К. Медики — Герои Советского Союза. 2-е изд., испр. и доп. — М, 1970.
- Сатрапинский Ф. В. Женщины-медики - отважные патриотки. — М: Медгиз, 1956.
Дакументы
[правіць | правіць зыходнік]- Общедоступный электронный банк документов «Подвиг Народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 17 лістапада 2018.
- Представление к званию Героя Советского Союза и указ ПВС СССР о присвоении звания . Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 17 лістапада 2018.
- Учётная карточка захоронения З375-325. Калинковичский район, пгт Озаричи, ул. Самсоновой .
- Схема захоронения З375-325 .
- Информация из списка захороненных в братской могиле по улице Самсоновой .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Зінаіда Аляксандраўна Самсонава на сайце «Героі краіны»
- ГОУ СПО МО «Егорьевское медицинское училище имени Героя Советского Союза З. Самсоновой» . Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 17 лістапада 2018.
- Биография Самсоновой Зинаиды Александровны в собрании биографий . Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 17 лістапада 2018.
- Самсонова Зинаида Александровна на www.az-libr.ru . Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 17 лістапада 2018.
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Гомельскай вобласці
- Пахаваныя ў Калінкавіцкім раёне
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны