Каардынацыйная сувязь
Выгляд
Каардынацы́йная су́вязь — від хімічнай сувязі, якая рэалізуецца ў комплексных злучэннях.
Адрозніваюць двух- і шматцэнтравую каардынацыйную сувязь.
Двухцэнтравая абумоўлена перадачай электроннай пары з цалкам запоўненай арбіталі атама ліганда (донара) на вакантную арбіталь цэнтральнага атама (акцэптара) з утварэннем агульнай звязваючай малекулярнай арбіталі. Такую каардынацыйную сувязь называюць донарна-акцэптарнай сувяззю. Яна з'яўляецца разнавіднасцю кавалентнай сувязі.
У выпадку шматцэнтравай каардынацыйнай сувязі электронная пара ліганда дэлакалізавана ў прасторы трох ці большай колькасці атамаў малекулы (напрыклад, трохцэнтравая мосцікавая сувязь В-Н-В у боравадародах).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).