Казімір Сулістроўскі
Казімір Сулістроўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1778 | ||||||
Смерць |
12 жніўня 1818 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сулістроўскія[d] | ||||||
Бацька | Алойзы Сулістроўскі | ||||||
Маці | Антаніна з Аскеркаў[d] | ||||||
Жонка | Караліна з Абрамовічаў[d] | ||||||
Дзеці | Канстанцыя з Сулістроўскіх[d] і Антаніна з Сулістроўскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Казімір Алаізавіч Сулістроўскі (руск.: Казимир Алоизович Сулистровский; 1778 — 12 жніўня 1818, г. Пінск) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Каталік. Нарадзіўся ў сям’і Алаіза Сулістроўскага (каля 1739—1795), падстолія і пісара вялікага літоўскага, і Антаніны з Аскеркаў (пам. каля 1830).
Атрымаў хатнюю адукацыю, з 1790 па 1795 вучыўся за граніцай, затым працягнуў адукацыю ў Варшаўскай школе ордэна піяраў на Жалібажы («Collegium Nobilium»).
З 29 верасня 1805 года завілейскі павятовы маршалак, з 26 студзеня 1809 па 7 мая 1813 — віленскі губернскі маршалак (абіраўся на два 3-годдзі запар). У час вайны 1812 года быў эвакуіраваны 16 чэрвеня 1812 з Вільні разам з расійскімі войскамі, знаходзіўся ў цэнтральных губернях і г. Санкт-Пецярбургу. Стацкі саветнік (06.10.1810). З 7 мая 1813 па 6 мая 1816 быў у адстаўцы, з 6 мая 1816 займаў пасаду мінскага грамадзянскага губернатара.
З 12 сакавіка 1817 па 12 жніўня 1818 віцэ-прэзідэнт Мінскага аддзялення Расійскага Біблейскага таварыства.
Член масонскіх ложаў: «Паўночных сяброў» (на 1818 ганаровы член ложа) у г. Санкт-Пецярбургу; «Добрага пастыра» (ганаровы член ложы, масон 7-й ст.) і «Руплівы літвін» у Вільні; «Шчаслівага вызвалення» (ганаровы член ложы) у г. Нясвіжы.
На 1816 валодаў 1822 душамі прыгонных муж. пола ў Мазырскім і Вілейскім паветах і 734 душамі прыгонных муж. пола ў Віленскай губерні.
Памёр 12 жніўня 1818 года ў Пінску ў час рэвізіі Пінскага павета. Пахаваны ў маёнтку Шэметаўшчына Вілейскага павета пры капліцы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер ордэнаў Св. Ганны 2-й ст. (05.11.1809) і Св. Ганны 1-й ст. (21.04.1812).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Каралінай з Абрамовічаў (каля 1790—1849), дачкой Яўхіма Абрамовіча, падстаросты старадубскага, памешчыка Віленскай губерні. Караліна была псіхічнахворай. Пахавана ў Моладаве[1]. Дзеці:
- Антаніна (1805 — 18.03.1853, Вільня), у 1829 годзе павянчалася ў Віленскім касцёле Св. Яна з Іосіфам Канстанцінам Снядэцкім (08.07.1799, Вільня — 04.01.1859, пахаваны 11.01.1859 у Вільні), калежскім саветнікам, сынам Андрэя Снядэцкага, прафесара Віленскага ўніверсітэта і Медыка-хірургічнай акадэміі. Пахавана ў маёнтку Болтуп Ашмянскага павета;
- Канстанцыя (1806 — 15.02.1845, г. Дрэздэн, Саксонія), з 1823 года ў шлюбе з Аляксандрам Сямёнавічам Скірмунтам (1798, маёнтак Моладава — 22.07.1870, Кастэль-над-Рэйнам), вядомым прамыслоўцам. Пахавана ў маёнтку Моладава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні;
- Аляксандр (1807-29.04.1872), псіхічнахворы, некалькі дзесяцігоддзяў утрымліваўся ў псіхіятрычнай бальніцы ў г. Пірна (Саксонія).
Зноскі
- ↑ У кнізе «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793—1917) : биографический справочник» месцам пахавання памылкова называецца Шэметаўшчына.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сулистровский (Sulistrowski) Казимир Алоизиевич // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
- Мінскія губернатары
- Павятовыя маршалкі свянцянскія
- Губернскія маршалкі віленскія
- Нарадзіліся ў 1778 годзе
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1818 годзе
- Памерлі ў Пінску
- Пахаваныя ў Маладзечанскім раёне
- Сулістроўскія
- Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
- Выпускнікі Варшаўскага піярскага Collegium Nobilium
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Асобы
- Члены масонскай ложы «Руплівы ліцвін»