Крыштоф Канстанцін Пац
Крыштоф Канстанцін Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Krzysztof Konstanty Pac | |||||||
![]() Газдава | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Пац[d] | ||||||
Пераемнік | Мікалай Шэмет | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1679 |
||||||
Смерць |
11 жніўня 1725 |
||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Мікалай Андрэй Пац[d] | ||||||
Маці | Марыяна са Стадніцкіх[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза Крысціна з Сапегаў[d] і Барбара з Агінскіх[d] | ||||||
Дзеці | Антоні Міхал Пац, Тэрэза з Пацаў[d] і Разалія з Пацаў[d] |
Крыштоф Канстанцін Пац (1679 — 1725) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Андрэя Паца і Марыяны са Стадніцкіх.
Пісар вялікі літоўскі з 1710 года, кашталян полацкі, з 1724 года стараста ковенскі, пінскі і дудскі.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў двойчы жанаты. У 1712 годзе першы раз ажаніўся з Тэрэзай Крысцінай з Сапегаў (пам. 1713), дачкой ваяводы троцкага і мсціслаўскага Ежы Станіслава Сапегі (каля 1668—1732) і Ізабелы Алены з Палубінскіх. Дзеці ад першага шлюбу:
У 1715 годзе другі раз ажаніўся з князёўной Барбарай з Агінскіх (пам. да 1725), дачкой ваяводы віцебскага, князя Марцыяна Міхаіла Агінскага (1672—1750), і Тэрэзы з Бжастоўскіх (пам. 1721). Дзеці ад другога шлюбу:
- Тэрэза, у шлюбе з Міхалам Валадковічам;
- Разалія, жонка войскага ашмянскага Караля Сулістроўскага;
- Антоні Міхал Пац (пам. 1774), пісар вялікі літоўскі (1750), палкоўнік воска ВКЛ (1754), староста барцянскі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Грыцкевіч. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх