Перайсці да зместу

Калавуравічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Калавуравічы
Капліца
Капліца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1524
Насельніцтва
  • 113 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225727
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254840021
Калавуравічы на карце Беларусі ±
Калавуравічы (Беларусь)
Калавуравічы
Калавуравічы (Брэсцкая вобласць)
Калавуравічы

Калаву́равічы[1] (трансліт.: Kalavuravičy, руск.: Калауровичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавета.

З 16 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета[2].

У балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах вядомыя асновы Kal-, Ur-[3].

Структурна блізкая аснове Kal- аснова Kil- у імені Уркіл (< Ur-kilas), якое засведчанае ў Перапісе вялікалітоўскага войска 1528 г. сярод ашмянскага баярства (“Ян Уркилъ”).

У імені тыпу Kal-a-uras (з націскам на першы склад) паміж асновамі — устаўны -а-, які вядомы ў балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах (Kal-a-minas, Skal-a-mintas і інш.). Ад імя Mant-a-galas, напрыклад, былы тапонім Мантагалішкі (быў каля Лынтупаў, бліжэйшая вёска цяпер Гродзі).

Адсюль, больш аўтэнтычная форма тапоніма, лепш адпаведная яго іменнай крыніцы, — Калауравічы, без пазнейшага ўстаўнога -в-, якога вымагаюць правілы вымаўлення беларускай мовы.

Знаходзіцца за 39 км у напрамку на ўсход ад Пінска, за 214 км ад Брэста[4].

  • 1998 год — 264 жыхары, 104 двары[4].
  • Капліца

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Калау́равічы
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  3. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 99, 153.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.