Камароўскі рынак
Мінскі Камароўскі рынак | |
---|---|
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1979 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск, вул. Веры Харужай, д. 8 |
Адрас | |
Галіна | Гандаль |
Матчына кампанія | ТКУП «Мінскі Камароўскі рынак» |
Даччыныя кампаніі |
УП «Мінскі Камароўскі рынак» рынак «Мінскі вернісаж» ОСП «Узлянка» |
Сайт | komarovka.by |
Камароўскі рынак — галоўны харчовы рынак Мінска, размешчаны ў Савецкім раёне Мінска (часам скарочана неафіцыйна называецца Камароўка).
Камароўка — вёска, потым і яе ваколіцы, пазней паўночна-ўсходняя ўскраіна Мінска, размешчаная за Траецкай гарой і Залатой горкай. Цяпер раён плошчы Якуба Коласа, вуліц Веры Харужай, Кульман, Куйбышава, Якуба Коласа і Гікалы.
Назва рынку паходзіць ад гістарычнай назвы мясцовасці, дзе ён быў пабудаваны — Камароўка.
Агульнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Камароўскі рынак уваходзіць у структуру ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак», якое было створана паводле рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 27.01.1997 № 55.
Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца:
- прадстаўленне гандлёвых месцаў арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам і фізічным асобам;
- разруб і абвалка мяса;
- захоўванне тавару;
- прадстаўленне напракат інвентару і форменнай вопраткі;
- важанне на таварных вагах;
- размяшчэнне і абслугоўванне рэкламы.
Прыярытэт у гандлі на Камароўскім рынку маюць айчынныя вытворцы. На рынку можна купіць свежы хлеб, які паступае штодзень з хлебазаводаў горада, свежую рыбу, якая пастаўляецца рыбгасамі, свініну, ялавічыну, бараніну, цяляціну, трусяціну.
У шырокім асартыменце прадстаўлена садавіна і гародніна, бакалейныя тавары, сродкі для мыцця і чысткі, друкаваная прадукцыя, царкоўныя рэчы, кветкі і іншыя тавары.
Агульная плошча рынку складае больш за 5 га, колькасць гандлёвых аб'ектаў каля 2000. Рынак падзелены на дзве часткі: крыты рынак і сезонны рынак.
Для забеспячэння бяспекі тавараў, якія рэалізуюцца на рынку, працуе Лабараторыя ветэрынара-санітарнай экспертызы, якая ўваходзіць у склад гарадской ветэрынарнай станцыі г. Мінску.
Крыты рынак
[правіць | правіць зыходнік]Крыты павільён быў пабудаваны ў 1980 годзе. Афіцыйнае адкрыццё адбылася 20 мая 1980 года ў адпаведнасці з загадам Упраўлення гандлю выканкама Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў № 91 ад 14 мая 1980 года.
Плошча гандлёвай залы складае 13 тыс. м².
Сезонны рынак
[правіць | правіць зыходнік]На сезоннай частцы рынку, у трох сектарах, выдзелена каля 700 гандлёвых месцаў для гандлю бульбай, гароднінай і садавіной, бакалейнымі таварамі. У перыяд сезоннага збору ўраджаю тут размяшчаюць больш за сотню дадатковых вынасных сталоў для гандлю.
У чацвёртым сектары для гандлю свежамарожанай рыбай, прэсерваў, «карэйскімі салатамі» выдзелена 100 гандлёвых месцаў.
Пяты сектар прадстаўлены для рэалізацыі сваёй фірмовай прадукцыі беларускім прадпрыемствам-вытворцам.
-
Камароўка. Адкрыты рынак. З-за прылаўка
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Павільён крытага рынку — першы ў БССР і адзін з буйнейшых у СССР. Архітэктуры яго характэрна сучаснае канструкцыйнае вырашэнне, выразны сілуэт, планіровачная дакладнасць і цэласнасць кампазіцыі[2].
Пабудаваны ў 1979 годзе па праекце архітэктараў В. Аладава, А. Жалдакова, У. Крывашэева, М. Ткачука. Размешчаны на рагу вуліц В. Харужай і Куйбышава. З’яўляецца важным горадабудаўнічым акцэнтам цэнтральнай часткі горада[2].
Квадратнае ў плане збудаванне. Зборна-маналітнай танкасценная абалонка вышынёй 24 м, складанай формы, без прамежкавых апор перакрывае зальнае памяшканне, стварае пластычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Па перыметры залы плошчай 13 тыс. м² абсталявана шматлікімі гандлёвымі ячэйкамі, злучанымі калідорамі. Над імі размешчаны антрэсолі, на якія вядуць чатыры лесвіцы: па адной з сярэдзіны кожнага боку залы. У цэнтры перакрыцця ўзвышаецца светлавы квадратны ў плане ліхтар з эмблемай рынку. Тарцы абалонкі вырашаны ў выглядзе вялікіх арачных праёмаў, маюць суцэльнае зашкленне. Стужкавыя ўстаўкі аздоблены металічнымі дэкаратыўнымі элементамі, з боку галоўнага ўвахода — інфармацыйнымі надпісамі. У вонкавым афармленні выкарыстаны каляровае пакрыццё, дэкаратыўны тынк, керамічная плітка, пластмаса, алюміній[2].
3 процілеглага ад галоўнага ўвахода боку да гандлёвай залы прымыкае развіты блок абслугоўвання, які ўключае склады, халадзільныя камеры, лабараторыі, мыйкі, бюро гандлёвых паслуг, памяшканні для адміністрацыі, пагрузачна-разгрузачнае абсталяванне і інш. Асноўная гандлёвая зала звязана з адміністрацыйна-гаспадарчым корпусам пандусам[2].
Выдатныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]У 2002 годзе на плошчы перад Камароўскім рынкам з’явіўся фантан перад уваходам на сезонны рынак, а таксама бронзавыя скульптуры аўтарства Уладзіміра Жбанава («Конь і верабей», «Дама з сабачкам», «Фатограф»), перад уваходам на крыты рынак — скульптура аўтарства Алега Купрыянава («Гандлярка семкамі»).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://komarovka.by/
- ↑ а б в г Т. В. Габрусь. 330. Павільён Камароўскага крытага рынку // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. В. Габрусь. 330. Павільён Камароўскага крытага рынку // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камароўскі рынак
- Афіцыйны сайт Гандлёвага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак»