Перайсці да зместу

Канстанцін Міхайлавіч Быкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Міхайлавіч Быкаў
руск.: Константин Михайлович Быков
Дата нараджэння 8 (20) студзеня 1886 ці 1886[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1959(1959-05-13)[2][3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізіёлаг
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[6] і доктар біялагічных навук[6]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Пятровіч Паўлаў
Член у
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Сталінская прэмія — 1946
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Міхайлавіч Бы́каў[7] (руск.: Константин Михайлович Быков; 8 (20) студзеня 1886 — 13 мая 1959) — вучоны ў галіне фізіялогіі, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Акадэміі навук СССР (1946). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1940). Генерал медыцынскай службы.

Нарадзіўся ў горадзе Чухлама Кастрамской губерні (Расійская імперыя). У 1912 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. Працаваў у ім да 1921 года пад кіраўніцтвам М. А. Міслаўскага[8]. У час Першай сусветнай вайны быў урачом на фронце[8]. У 1921—1950 гг. працаваў у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, у 1921—1932 гг. пад непасрэдным кіраўніцтвам І. П. Паўлава. Адначасова ў 1921—1938 гг. — прафесар Ленінградскага педагагічнага інстытута, 1927—1940 гг. — Ленінградскага ўніверсітэта, 1932—1950 гг. — Ваенна-марской медыцынскай акадэміі (з 1940 г. на пасадзе загадчыка кафедрай фізіялогіі). У 1948—1950 гг. стварыў і ўзначальваў Інстытут фізіялогіі цэнтральнай нервовай сістэмы АМН СССР, з 1950 г. — дырэктар Інстытута фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР.

Памёр К. М. Быкаў 13 мая 1959 г. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак у Санкт-Пецярбургу.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся пытаннямі фізіялогіі стрававання, хімічнай перадачы ўзбуджэння ў нервовых цэнтрах, эксперыментальнай бальнеалогіі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутраныя органы.

Сярод апублікаванага:

  • Лекции по физиологии пищеварения — Л., 1940.
  • Избранные произведения. Т. 1—3. — М., 1953—1958.;
  • Кортико-висцеральная патология. — Л., 1960. (разам з І. Ц. Курцыцыным).

Мемарыяльная дошка на доме № 12 па вуліцы Акадэміка Паўлава ў Санкт-Пецярбургу[9].

Зноскі

  1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 13 жніўня 2024.
  2. Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Филаретова Л. П., Дюжикова Н. А., Андреева Л. Е. и др. История первого физиологического института России - Института физиологии им. И.П. Павлова РАН, The History of the First Physiological Institute in Russia: I.P. Pavlov Institute of Physiology of the Russian Academy of Sciences // Историко-биологические исследования — 2023. — Т. 15, вып. 3. — С. 8–50. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24412/2076-8176-2023-3-8-50
  4. Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  6. а б в г д е ё ж з і к Будко А. А. История физиологии в персональных фондах Военно-медицинского музея, The History of Physiology in the Personal Collections at the Military Medical Museum // Историко-биологические исследования — 2023. — Т. 15, вып. 3. — С. 149–169. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24412/2076-8176-2023-3-149-169
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  8. а б Быков Константин Михайлович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
  9. Быкову К. М., мемориальная доска // Энциклопедия Санкт-Петербурга Архівавана 12 лютага 2019. (руск.)