Канстанцін Фёдаравіч Сядых
Канстанцін Фёдаравіч Сядых | |
---|---|
руск.: Константин Фёдорович Седых | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Дед Софорон[1] і Митька Весельчак[1] |
Дата нараджэння | 8 (21) студзеня 1908, 21 студзеня 1908[2] ці 6 студзеня 1908[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 1979[2][3] (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | раман і паэзія |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Канстанцін Фёдаравіч Сяды́х[4] (руск.: Константин Фёдорович Седых; 21 студзеня 1908 — 21 лістапада 1979) — рускі савецкі паэт і пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў пасёлку Папярэчны Зерэнтуй (Забайкальскі край Расіі). Скончыў школу і ў 1922 годзе паступіў ў Нерчынска-Завадское тэхнічнае вучылішча, у якім правучыўся два гады. У гэты час у якасці сельскага карэспандэнта пачаў друкавацца ў газетах «Забайкальскі рабочы» і «Забайкальскі селянін». З 1925 па 1928 год вучыўся ў Чыцінскім педагагічным вучылішчы, але яго не скончыў. Працаваў у камсамольскіх газетах Сібіры, падчас канфлікту на Кітайска-Усходняй чыгунцы чыгунцы быў карэспандэнтам камсамольскай газеты «Набат моладзі» ў Забайкальскай групе Асобай Далёкаўсходняй арміі[5]. У 1931 годзе пераехаў з Чыты ў Іркуцк. Працаваў карэспандэнтам газеты «Усходне-Сібірская праўда»[5]. У час Вялікай Айчыннай вайны К. Ф. Сядых быў ваенным карэспандэнтам вайсковых газет «На баявым пасту» (Чыта) і «Гераічная чырвонаармейская» (Улан-Удэ)[6]. Пасля дэмабілізацыі ў 1942 годзе вярнуўся ў Іркуцк[7].
Памёр К. Ф. Сядых у Іркуцку 21 лістапада 1979 года. Пахаваны на Радзішчаўскіх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы свой верш «Вясна» К. Ф. Сядых напісаў у дзесяцігадовым узросце[7]. Друкавацца пачаў у 1924 годзе. Пісаў вершы, фельетоны, апавяданні, нарысы[7]. Аўтар паэтычных зборнікаў «Забайкалье» (1933), «Сердце» (1934), «Родная степь» (1937), «Праздник весеннего сева», «Первая любовь», «Над степью солнце» (1948), «Солнечный край», «Степные маки» (1969) і інш. Асноўныя тэмы тэімы тволрочасці К. Ф. Сядых:гісторыя і прырода роднага краю, сібірская катарга, грамадзянская вайна, калектывізацыя ў вёсцы, Вялікая Айчынная вайна, мірная праца савецкага народа.
У 1939 годзе ў альманаху «Новая Сібір» былі апублікаваныя першыя главы рамана «Даурыя»[6], у 1948 годзе раман быў цалкам апублікаваны ў Чыцінскім кніжным выдавецтве, а затым у Іркуцку. Працягам рамана стаў раман «Бацькоўскі край», надрукаваны ў часопісе «Святло над Байкалам»[6] (Улан-Удэ) у 1957 годзе, а ў 1958 годзе выдадзены ў Іркуцку. Апошнія гады жыцця К. Ф. Сядых працаваў над раманам «Ранішняе сонца», які павінен быў стаць трэцяй часткай трылогіі, але скончыць яго не паспеў.
Член Саюза пісьменнікаў СССР. Адзін з арганізатараў устаноўчай канферэнцыі забайкальскіх літаратараў у Чыце (1949)[8].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Сталінская прэмія другой ступені (1950, за раман «Даурыя»)
- Ордэн Леніна (1967)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Ганаровы грамадзянін Іркуцка (1967)[6]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Литературный проект «Забытые имена» Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ а б СЕДЫХ Константин Федорович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 289–292. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Седых Константин Фёдорович // ХРОНОС (руск.)
- ↑ а б в г «Отчий край Константина Седых» // Нерчинская межпоселенческая ЦРБ(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б в Литературный проект «Забытые имена». Константин Фёдорович Седых // Климовская центральная библиотека (руск.)
- ↑ Седых К. Ф. // Энциклопедия Забайкалья (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяды́х Канстанцін Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 336. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Седы́х Константин Фёдорович // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 695. — 750 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Константин Фёдорович Седых // Иркутск в лицах (руск.)
- Седых Константин Фёдорович // МБУК «Партизанская межпоселенческая центральная библиотека» (руск.)
- Пришлите «Утреннее солнце»! // Газета «Забайкальский рабочий» (руск.)
- «Певец Забайкалья» К. Ф. Седых. К 105-летию почётного гражданина Иркутска // Гуманитарный центр — библиотека имени семьи Полевых (руск.)
- Литературный проект «Забытые имена». Константин Фёдорович Седых // Климовская центральная библиотека (руск.)
- «Отчий край Константина Седых» // Нерчинская межпоселенческая центральная районная библиотека(недаступная спасылка) (руск.)
- Запевалов В. Н. Седых Константин Фёдорович // ХРОНОС (руск.)
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў Забайкальскай вобласці
- Памерлі 21 лістапада
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Іркуцку
- Пахаваныя ў Іркуцкай вобласці
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне
- Ваенныя карэспандэнты