Караль Барамеўш Гофман
Караль Барамеўш Гофман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1798[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1875[3] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Клемянціна Танская[d] |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, адвакат, юрыст, палітычны публіцыст, палітык, выдавец, публіцыст |
Навуковая сфера | гісторыя[4], палітыка[4], права[4], выдавецкая справа[4] і публіцыстыка[4] |
Член у | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караль Барамеўш Аляксандр Гофман (польск.: Karol Boromeusz Aleksander Hoffman, 1798, с. Вярухаў недалёка ад Варшавы (цяпер Западноваршавский повят, Мазавецкае ваяводства, Польшча) — 6 ліпеня 1875, Блазевіц каля Дрэздэна) — польскі пісьменнік, гісторык, публіцыст, юрыст і выдавец. Член-карэспандэнт Акадэміі ведаў (з 1873). Ганаровы член Познанскага таварыства сяброў навук (1869—1875).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1816 быў аднавіцелем прац віленскіх масонскіх ложаў «Руплівы ліцвін», «Добры пастар». Ганаровы сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне ў 1821, масон 7-й ст.; ганаровы сябра ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 7-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820; прадстаўнік нясвіжскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» пры Вялікім Усходзе Польшчы ў 1820—1821, масон 7-й ст[5].
Як прадстаўнік літоўскіх ложаў у Варшаве звярнуўся да Л. Каменскага, А. Непакойчыцкага, Фл. Вайніловіча і Хр. Дамброўскага з лістом ад 21 верасня 1821 г., у якім перадаў загад намесніка Каралеўства Польскага аб закрыцці масонскіх ложаў і іх пасяджэнняў на правінцыі да 15 кастрычніка 1821 г., засцерагаў іх ад працягу масонскіх прац на землях, якія не знаходзяцца пад уладай цэсарэвіча: «Не рабіце, аднак, таго, не звязаўшыся спачатку з гмінамі Вялікага Урада, каб не падстаўляць сябе асабіста на якую-небудзь непрыемнасць, а Таварыства — на публічнае пасрамленне». Член Таварыства «Панта коіна», Саюза вольных палякаў, польскага Патрыятычнага таварыства[5].
У 1826 г. атрымаў дваранскую набілітацыю з гербам «Дзеяслаў»[5].
У 1828 г. стаў юрысконсультам-дарадцам Польскага банка, а ў 1830 — адным з яго дырэктараў. Генеральны кантралёр манетнага двара. У 1828—1830 г. быў выдаўцом часопіса па праблемах права «Themis Polska»[5].
Удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні 1830—1831 гадоў, пасланы ўрадам у Дрэздэн за фінансавай падтрымкай. У эмігрыраваў з Дрэздэна пад прымусам расійскага пасла ў Парыж. У эміграцыі ў Парыжы належаў да партыі Адама Ежы Чартарыйскага. У 1837—1839 г. — рэдактар «Kroniki Emigracii Polsiej» («Хроніка польскай эміграцыі»). З 1848 г. зноў у Дрэздэне, сябра Камітэта Польскай эміграцыі. Адсуль пасылаў карэспандэнцыю ў Кракаўскі «Czas»[5].
З 1873 года член-карэспандэнт Акадэміі ведаў ў Кракаве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац аб лістападаўскім паўстанні 1830 года ў Польшчы, каштоўнага зборніка матэрыялаў аб Вялікай эміграцыі — «Vademecum polskie» (1839). У сваіх гістарычных працах спецыфіку польскага гістарычнага працэсу бачыў у слабасці каралеўскай улады і няразвітасці гарадоў[5].
Праціўнік польскіх дэмакратычна-рэспубліканскіх плыняў.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1829 ажаніўся з Клемянцінай Танскай, польскай пісьменніцай.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі тыдзень палякаў (1830; польск.: Wielki tydzień Polaków),
- Чатыры паўстанні (1837; польск.: Cztery powstania),
- Гісторыя палітычных рэформаў у старой Польшчы (1867, 1869; польск.: Historia reform politycznych w dawnej Polsce),
- Кароль-выгнаннік (пра Станіслава Ляшчынскага, 1854, II выд. 1861; польск.: Król wygnaniec),
- Аб заходнім панславізме (1868; польск.: O panslawizmie zachodnim),
- Погляд на палітычны стан Польскага каралеўства з 1815 да 1830 (польск.: Rzut oka na stan polityczny Królestwa Polskiego od 1815 do 1830),
- Аб кіраванні публічнымі фінансамі ў старой Польшчы (польск.: O rządzie skarbu publicznego w dawnej Polsce),
- Карціна кіравання і правазнаўства ў старой Польшчы (польск.: Obraz rządu i prawodawstwa dawnej Polski),
- Падзенне дома Сабескіх (польск.: Upadek domu Sobieskich),
- Прычыны падзелу польскай манархіі пасля Баляслава Крывавустага (польск.: Przyczyny podziału monarchii polskiej po Bolesławie Krzywoustym) і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Swartz A. Karol Boromeusz Aleksander Hoffman — 2007.
- ↑ Karol Boromeusz Hoffmann // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/hoffman-karol-boromeusz/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е Швед 2007
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Гофман Караль // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Караль Барамеўш Гофман
- Karol Boromeusz Hoffman (польск.)
- Нарадзіліся ў 1798 годзе
- Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў Дрэздэне
- Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
- Члены масонскай ложы «Паўночная паходня»
- Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Юрысты Польшчы
- Гісторыкі Польшчы
- Рэдактары Польшчы
- Публіцысты Польшчы
- Пісьменнікі XIX стагоддзя
- Пісьменнікі Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Выдаўцы Польшчы