Перайсці да зместу

Карл Францавіч Рулье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Францавіч Рулье
Дата нараджэння 8 (20) красавіка 1814[1], 1814[2][3][…] ці 20 красавіка 1814(1814-04-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 (22) красавіка 1858[1], 1858[2][3][…] ці 22 красавіка 1858(1858-04-22)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палеантолаг, заолаг, выкладчык універсітэта, натураліст, урач, батанік
Навуковая сфера геалогія, палеанталогія і зоагеаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Францавіч Рулье́[6] (фр.: Сarl (Karl) Rouillier (Rouille), руск.: Карл Францевич Рулье; 20 красавіка 1814 — 22 красавіка 1858) — расійскі вучоны, палеантолаг, заолаг, эвалюцыяніст, ардынарны прафесар Маскоўскага ўніверсітэта (1842).

Паштовая марка СССР 1958 года

Нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і французскага імігранта. Першапачатковую адукацыю атрымаў у сям’і, потым у прыватных пансіёнах. З 1829 года выхаванец, з 1831 года студэнт Маскоўскага аддзялення Медыка-хірургічнай акадэміі. Акадэмію скончыў у 1833 годзе і быў зацверджаны лекарам першага аддзялення. З-а недахопу сродкаў паступіў на службу малодшым лекарам у рыжскі драгунскі полк. У 1836 годзе выйшаў у адстаўку і па прапанове Г. І. Фішэра фон Вальдгейма заняў пасаду рэпетытара на кафедры заалогіі і мінералогіі Медыка-хірургічнай акадэміі. У 1937 годзе абараніў дысертацыю на званне доктара медыцыны і адначасова з выкладчыцкай дзейнасцю заняў пасаду захавальніка Заалагічнага музея Маскоўскага ўніверсітэта, з 1940 года — яго дырэктара. У 1937 годзе абраны членам Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды, пасаду сакратара якога займаў у 1840—1851 гадах. У 1840 годзе быў запрошаны чытаць лекцыі па заалогіі ў Маскоўскім універсітэце. З 1842 года экстраардынарны прафесар, з 1850 года ардынарны прафесар кафедры заалогіі физіка-матэматычнага аддзялення філасофскага факультэта.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па геалогіі, палеанталогіі, тэарэтычнай біялогіі, эвалюцыйным развіцці арганічнага свету. Заснавальнік навуковай школы заолагаў-эвалюцыяністаў.

Сярод апублікаваных прац:

  • О животных Московской губернии. (1845);
  • О ржаном черве, поедавшим озимь в 1846 г. на пространстве 18 губерний (у сааўтарстве, 1847);
  • Три открытия в естественной истории пчелы .(1857);
  • Жизнь животных по отношению к внешним условиям: три публ. лекции, читанные ординарным профессором К. Рулье в 1851 г. — М.: Моск. ун-т, 1852.

Зноскі

  1. а б в г Педагоги и психологи мира — 2012.
  2. а б International Plant Names Index — 1999.
  3. а б Charles Rouillier // author citation Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Рулье Карл Францевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Жамойда А. И., Рожнов С. В., Алексеев А. С. и др. Столетие Палеонтологического общества России. Исторический очерк, 100 years of the Russian Paleontological Society. A Historical Survey // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 2. — С. 83–106. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  6. БелЭн 2001.
  • Рулье Карл Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Микулинский С. Р. Карл Францевич Рулье (1814—1858) // Русский орнитологический журнал 2012, Том 21, Экспресс-выпуск 806: 2561—2579 (Второе издание. Первая публикацияв 1963) (руск.)