Касач
Касач | |||||||||||||||||
Iris germanica — тыпавы від рода Касач | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Iris L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Касач[3] (Iris) — род шматгадовых карэнішчавых раслін сямейства Касачовыя. Касачы сустракаюцца на ўсіх кантынентах. Род налічвае каля 800 відаў з найбагацейшай разнастайнасцю формаў і адценняў. За гэта ён і атрымаў сваю назву (грэч. ἶρῐς — вясёлка).
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
1. Касач сібірскі (Iris sibirica)]] 2. Iris graminea |
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцёблы — адзіночныя або пучкамі, простыя ці галінастыя.
Лісце — плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла.
Каранёвая сістэма размешчана ў верхнім ворным пласце.
Кветкі — адзіночныя або ў суквеццях, у асобных відаў злёгку духмяныя. Кветкі касач вельмі своеасаблівыя: у іх няма чашалісцікаў і пялёсткаў. Форма кветкі блізкая па будове да архідэі. Калякветнік — трубчасты. Асновы пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі касачы квітнеюць з канца мая і да ліпеня.
Касачы адрозніваюцца высокай зімаўстойлівасцю, да глебы непатрабавальныя, але не пераносяць моцна ўвільготненай глебы, таму іх лепш высаджваць на схілах. Кветкі вырошчваюць на адным месцы да сямі гадоў.
Геаграфія роду
[правіць | правіць зыходнік]Арэал роду Iris ахоплівае рэгіёны Паўночнага паўшар'я з умераным і субтрапічным кліматам. На поўначы яны распаўсюджаныя амаль да 70° паўночнай шыраты (у Паўночна-Усходняй Азіі і на Алясцы), на поўдні — ад 30° паўночнай шыраты, амаль да тропікаў (правінцыя Гуандун у Кітаі). Найбольшая колькасць відаў прыпадае на краіны Міжземнамор'я, Паўднёва-Заходнюю і Сярэднюю Азію.
У дзікай прыродзе Беларусі 3 віды[4]:
- Iris aphylla L. — Касач бязлісты, ці Касач сіні
- Iris pseudacorus L. — Касач жоўты, ці Вужачкі, ці Косіца, ці Кастанік, ці Касарыкі, ці Касачы, ці Кошыц, ці Шаторак, ці Гуркі свіныя, ці Ужачкі
- Iris sibirica L. — Касач сібірскі, ці Касіца, ці Дзікія агуркі, ці Зязюльчын гашт, ці Калацец
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бурава Э. А. Касач // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 510—511.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касатик — род Iris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)