Перайсці да зместу

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Празарокі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Празароках
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Празароках
55°17′48″ пн. ш. 28°13′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Празарокі
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неараманскі стыль
Заснавальнік Ю. Шчыт
Дата заснавання 1698
Будаўніцтва 18991907 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000407шыфр 213Г000407
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм, знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі Празарокі (Глыбоцкі раён). Помнік архітэктуры неараманскага стылю.

Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1698 г. па фундацыі полацкага падкаморыя Ю. Шчыта. Пры ім меўся кляштар францысканцаў. У пачатку 18 ст. кляштарны комплекс згарэў. У 1721 г. на яго месцы смаленскі падхаружы Павел Корсак фундаваў новы касцёл і кляштар, скасаваны ў 1832 г. Чарговы пажар 14 жніўня 1892 г. зноў знішчыў кляштар. У лістападзе таго ж года парафіяне атрымалі дазвол віленскага губернатара на аднаўленне плябаніі і будаўніцтва часовага малітоўнага памяшкання, а ў 1896 г. — на будаўніцтва новага касцёла. Касцёл пабудаваны ў 18991907 гг. з цэглы. Закрыты ў 1950 г., зноў адкрыты 29 чэрвеня 1989 г.

Касцёл уяўляе сабой трохнефавы базілікальны храм з пяціграннай апсідай і трохграннымі нізкімі сакрысціямі па яе баках. Накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Вось сіметрыі дзвюхвежавага фасада вылучана ўваходным праёмам і акном-трыфорумам над ім. Карнізныя паясы расчляняюць плоскасць фасада і вежаў на ярусы. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны два ярусамі арачных аконных праёмаў. Цокальны мае бутавую муроўку.

У інтэр'еры плоская столь размалявана ілюзорнымі кесонамі, над уваходам хоры.

  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мн., 2008. — С. 302.
  • Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 127—128.