Перайсці да зместу

Клементс Маркем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клементс Маркем
англ.: Clements Robert Markham
Дата нараджэння 20 ліпеня 1830(1830-07-20)[1] ці 1830[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1916(1916-01-30)[1] ці 1916[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька David Frederick Markham[d][4]
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, пісьменнік, географ, дзяржаўны служачы, гісторык, перакладчык, падарожнік, батанік
Навуковая сфера батаніка, геаграфія[5], тэрытарыяльнае даследаванне[d][5] і літаратура[5]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
рыцар-камандор ордэна Лазні Imperial Order of the Rose

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Founder’s Medal[d] (1888)

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клементс Роберт Маркем (таксама Маркхэм; англ.: Clements Robert Markham; 20 ліпеня 1830, Стылінгфліт — 30 студзеня 1916, Лондан) — англійскі географ, даследчык і пісьменнік. З 1863 па 1888 гады займаў пасаду сакратара Каралеўскага геаграфічнага таварыства, а пазней заставаўся прэзідэнтам таварыства яшчэ на працягу дванаццаці гадоў. Спрыяў пачатку палярнай кар’еры Роберта Скота. Клементс Маркем з’яўляўся членам Лонданскага каралеўскага таварыства, а таксама Рыцарам-Камандорам Ордэна Лазні.

Маркем пачаў ваенна-марскую кар’еру як кадэт Каралеўскага ваенна-марскога флота. Стаўшы мічманам, адправіўся ў Арктыку на караблі HMS «Assistance», які быў пасланы на пошукі зніклай экспедыцыі сэра Джона Франкліна. Быў адказным за збор пладоў хінных дрэў у перуанскіх лясах і наступнае вырошчванне іх у Індыі. Такім чынам індыйскі ўрад атрымаў сваю крыніцу хініну. Маркем таксама з’яўляўся географам абісінскіх экспедыцыйных сіл сэра Роберта Нейпіра ў Англа-эфіёпскай вайне і прысутнічаў пры падзенні Магдалы ў 1868 годзе.

Галоўным дасягненнем Маркема на пасадзе прэзідэнта КГА стала адраджэнне ў канцы XIX стагоддзя ў Брытаніі цікавасці да даследавання Антарктыкі пасля амаль 50-гадовага перапынку. Змагаўся за тое, каб першая з іх была прадпрынятая як ваенна-марское прадпрыемства, на чале якой павінен быў абавязкова стаць Роберт Скот. Маркем змог пераадолець пярэчанні значнай часткі навуковай супольнасці і ў выніку ажыццявіў сваю задуму ў поўным аб’ёме. іншых даследчыкаў.

Два астравы каля берагоў Антарктыды і адна з рэк вострава Новая Гвінея таксама носяць імя Маркема.

Зноскі

  1. а б Clements Robert Markham // The Dreadnought Project
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 14 лютага 2023.
  3. http://www.antarctic-circle.org/markhamObsession.pdf
  4. а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. а б в Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2023.
  6. Knighthood: Clements Robert Markham // The Times / T. GallagherLondon: Times Media, 1896. — Iss. 34895. — P. 11–12. — ed. size: 440581 — ISSN 0140-0460; 0956-1382; 1363-7746