Перайсці да зместу

Кочышчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Кочышчы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
0,84[1] км²
Насельніцтва
450 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2354
Аўтамабільны код
3
Кочышчы на карце Беларусі ±
Кочышчы (Беларусь)
Кочышчы
Кочышчы (Гомельская вобласць)
Кочышчы

Ко́чышчы[2] (трансліт.: Kocyscy, руск.: Кочищи) — аграгарадок у Ельскім раёне Гомельскай вобласці, каля меліярацыйных каналаў, у тым ліку канавы Шыра. Адміністрацыйны цэнтр Качышчанскага сельсавета. Насельніцтва 450 чал. (2004). Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Калінкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Старое Высокае — Ельск.

Упершыню Кочышчы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павета Менскага ваяводства. Паселішча значыцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1567).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кочышчы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У вёсцы дзейнічала драўляная царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Кочышчах дзейнічала царква, працавалі школа і крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці. У 1917 тут адкрылася школа.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Решение Ельского районного Совета депутатов от 21 августа 2012 г. № 122 О внесении изменений в некоторые решения Ельского районного Совета депутатов (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ко́чышча, н.
  3. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.