Краснаперако́пск ці Краснапэрэко́пск[1] (укр.: Красноперекопськ) — горад у Крыме[2]. Цэнтр Краснаперакопскага раёна. Насельніцтва 25 450 чал. (2018 год). 12 мая 2016 пастановай Вярхоўнай Рады Украіны № 1352-VIII Краснаперакопск быў перайменаваны ў Яны Капу, што не было прызнана расійскімі ўладамі.
↑Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).