Куклянка
Выгляд
Куклянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Басейн | 72 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°09′19″ пн. ш. 24°09′59″ у. д.HGЯO |
Вусце | Свіслач |
• Каардынаты | 53°05′39″ пн. ш. 24°01′56″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
— выток, — вусце |
Кукля́нка — рака ў Ваўкавыскім і Бераставіцкім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Свіслач (басейн Нёмана). Даўжыня 14 км[1]. Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кукалкі Ваўкавыскага раёна, цячэ па паўднёвай ускраіне Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Свіслач на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзевяткі Бераставіцкага раёна. Прыток — рака Норка (справа). На працягу 7 км каналізаваная (ад вытоку да аграгарадка Кватары).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.