Верацёйка
Выгляд
| Верацёйка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 321 км² |
| Расход вады | 1,7 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Зборы |
| • Каардынаты | 53°14′12″ пн. ш. 24°05′12″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Свіслач |
| • Месцазнаходжанне | на паўднёвым захадзе ад вёскі Ярмолічы |
| • Каардынаты | 53°23′11″ пн. ш. 23°56′16″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,2 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Свіслач → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
| Раёны | Ваўкавыскі раён, Мастоўскі раён, Бераставіцкі раён |
|
|
|
Верацёйка, Верацця, Вярэцейка, Вярэцця — рака ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 321 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца каля вёскі Зборы Ваўкавыскага раёна, упадае ў Свіслач на паўднёвым захадзе ад вёскі Ярмолічы.
Даліна ў вытоку выразная. Пойма пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—1,5 км, асобныя дзялянкі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Яго шырыня ў межань 5—6 м. Каля вёскі Духаўляны створана сажалка (плошча 0,31 км²). У абалоне меліярацыйныя каналы. Каля вёскі Дубляны ў басейне ракі вадасховішча Дублянскае[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 244. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 29 студзеня 2025. (руск.) (Праверана 29 студзеня 2025)