Культура Нортэ-Чыка
Культура Нортэ-Чыка, ці Культура Караль-Супе (другая назва часцей ужываецца ў іспанамоўнай літаратуры) — дакалумбава цывілізацыя ў рэгіёне Нортэ-Чыка на паўночна-цэнтральных узбярэжжы Перу. Гэта самая старажытная з вядомых дакалумбавых дзяржаў Амерыкі, перыяд росквіту якой прыходзіцца на XXX—XVIII стст. да н. э., у так званы дакерамічны (перадкерамічны) перыяд (адначасова з узвышэннем цывілізацый Старажытнага Егіпта, Месапатаміі і даліны Інда). Альтэрнатыўная назва паходзіць ад назвы мясцовасці Караль у даліне Супе на поўнач ад Лімы, дзе быў знойдзен значны археалагічны помнік гэтай культуры. Караль (горад) адкрылі паўночнаамерыканскія антраполаг Поль Косак і археолаг Рычард Шэдэль у 1949 годзе.
Згодна з археалагічнай наменклатурай, Нортэ-Чыка — дакерамічная культура позняга архаічнага перыяду; кераміка поўнасцю адсутнічае, колькасць твораў мастацтва надзвычай малая. Найбольш уражвальным дасягненнем культуры Нортэ-Чыка з'яўляецца яе манументальная архітэктура, якая ўключае ўзгоркападобныя платформы і круглыя плошчы. Археалагічныя дадзеныя дазваляюць выказаць здагадку, што дадзеная культура валодала тэхналогіяй вырабу тканін. Магчыма, існавала пакланенне сімвалам божастваў, што характэрна і для іншых андскіх дакалумбавых культур. Мяркуецца, што для кіравання старажытнай культурай Нортэ-Чыка патрабавалася складаная сістэма кіравання, і да гэтага часу застаюцца без адказу пытанні аб тым, як яна функцыянавала.
Пра існаванне ў гэтых мясцінах старажытных паселішчаў археолагам стала вядома як мінімум з 1940-х гг. Найбольш раннія раскопкі адбыліся ў Аспера на ўзбярэжжы, дзе рэшткі паселішча былі выяўлены ў 1905 годзе[1], і пазней у Каралі, далей ад узбярэжжа. Перуанскія археолагі на чале з Рут Шэйдзі Соліс прадставілі справаздачы аб існаванні старажытнай цывілізацыі ў канцы 1990-х гг., пасля раскопак у Каралі[2]. Да гэтай культуры таксама адносяць манументальныя збудаванні ў Бандурыа (Перу, регіён Уача).
Услед за раскопкамі выйшлі публікацыі ў 2001 годзе ў часопісе «Science», дзе быў апублікаваны артыкул пра каральскую цывілізацыю[3], і ў 2004 г. у часопісе «Nature», дзе быў апублікаваны артыкул пра работу археалагічнай экспедыцыі і было прыведзена датаванне радыевугляродным метадам[4]. Гэтыя раскопкі выклікалі шырокую цікавасць сярод археолагаў і гісторыкаў[5]. Збудаванні цывілізацыі Нортэ-Чыка ўзніклі цераз тысячагоддзе пасля паяўлення цывілізацыі шумераў, былі сучаснікамі пірамід Старажытнага Егіпта і папярэднічалі месаамерыканскай альмекскай культуры амаль на два тысячагоддзі.
У 2009 годзе руіны горада Караль былі ўнесены у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Moseley, Michael E. (1973). "Aspero, Peru: A Reexamination of the Site and Its Implications". American Antiquity. 38 (4): 452–468. doi:10.2307/279151. Праверана 2007-02-01.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) - ↑ Shady Solís, Ruth Martha (1997). La ciudad sagrada de Caral-Supe en los albores de la civilización en el Perú. Lima: UNMSM, Fondo Editorial. Праверана 2007-03-03.
- ↑ Shady Solis, Ruth (27 April 2001). "Dating Caral, a Preceramic Site in the Supe Valley on the Central Coast of Peru". Science. 292 (5517): 723–726. doi:10.1126/science.1059519. Праверана 2007-01-31.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) - ↑ Haas, Jonathan (23 December 2004). "Dating the Late Archaic occupation of the Norte Chico region in Peru". Nature. 432: 1020–1023. doi:10.1038/nature03146.
{{cite journal}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка); Невядомы параметр|coauthors=
ігнараваны (прапануецца|author=
) (даведка) - ↑ Гл., напрыклад, CNN. Улічваючы, што большасць прац, прысвечаных Нортэ-Чыка, утрымлівае толькі здагадкі, чытач павінен праяўляць пэўную асцярожнасць да вывадаў аўтараў, асабліва ў тым, што датычыцца самых новых адкрыццяў.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Першыя архітэктары Амерыкі
- Sitio web oficial Архівавана 3 снежня 2013.
- Caral — Arqueologia del Peru
- Información detallada de Caral Архівавана 19 снежня 2008.