Перайсці да зместу

Ла-Рашэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ла-Рашэль
фр.: La Rochelle
Герб
Герб
Краявід горада
Краявід горада
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
28,43 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Насельніцтва
76 584 чалавек (1999)
Шчыльнасць
2694 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
546
Паштовыя індэксы
17000
Афіцыйны сайт
Ла-Рашэль на карце Францыі
Ла-Рашэль (Францыя)
Ла-Рашэль

Ла-Рашэль (фр.: La Rochelle) — партовы горад на захадзе Францыі на ўзбярэжжы Біскайскага заліва ў рэгіёне Новая Аквітанія.

Ла-Рашэль з’яўляецца сталіцай дэпартамента Прыморская Шаранта і важным гандлёвым цэнтрам на атлантычным узбярэжжы Францыі. Адлегласць да Парыжа складае прыкладна 480 км. У Ла-Рашэлі пражываюць 77 тысяч жыхароў.

Старая гавань Ла-Рашэлі

Ла-Рашэль была заснавана ў X стагоддзі. У XII і XIII стагоддзі была важным горадам у сетцы ордэна тампліераў, якія пабудавалі ў ёй вялікі порт. Па сённяшні дзень у Ла-Рашэлі існуе rue des Templiers, вуліца тампліераў. Да XV стагоддзя горад заставаўся самым буйным портам Францыі на атлантычным узбярэжжы. Гандаль вёўся першым чынам віном і соллю. У эпоху Адраджэння Ла-Рашэль адкрыта прыняла ідэі Рэфармацыі і з 1568 года стала цэнтрам гугенотаў, што падарыла гораду недоўгачасовы перыяд росквіту і міру. У 1622 годзе герцаг дэ Гіз знішчыў флот Ла-Рашэлі, які знаходзіўся пад камандаваннем Жана Гітана.

Пасля таго, як салдаты Ла-Рашэлі 10 верасня 1627 года выступілі ў баі супраць каралеўскіх французскіх войскаў, кароль Людовік XIII загадаў пачаць аблогу Ла-Рашэлі, якая скончылася яе ўзяццем у 1628 годзе, а таксама новым пераследам гугенотаў, які дасягнуў піку ў адмене Нанцкага эдыкта Людовікам XIV. Шматлікія гугеноты беглі з краіны і заснавалі ў 1689 годзе ў Паўночнай Амерыцы горад Нью-Рашэл. У эпоху каланіялізму Ла-Рашэль адыгрывала важную ролю ў гандлі паміж Афрыкай, Паўночнай Амерыкай і Еўропай.

Падчас Другой сусветнай вайны немцы пабудавалі каля Ла-Рашэлі бункер для падводных лодак, захаваны да сённяшніх дзён. З-за моцнага супраціву захопнікаў, Ла-Рашэль стала апошнім вызваленым горадам Францыі. Нямецкі камендант здаўся толькі апоўначы 8 мая 1945 года.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выхадцы Ла-Рашэлі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Эмэ Банплан (1773—1858) — знакаміты географ і батанік;
  • Адольф Вільям Бугро (1825—1905) — французскі жывапісец эпохі ампіру, майстар акадэмічнага жывапісу, найбуйнейшы прадстаўнік салоннага акадэмічнага жывапісу, аўтар карцін на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў сцянныя роспісы і партрэты;
  • Жан Дзювіньё (1921—2007) — сацыёлаг, антраполаг, драматург і журналіст;
  • Бернар Жырадо (1947—2010) — акцёр і рэжысёр;
  • Гі Ларош (1921—1989) — мадэльер, заснавальнік аднайменнай кампаніі.

Ла-Рашэль у мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]