Леў Аляксандравіч Куліджанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Аляксандравіч Куліджанаў
руск.: Лев Александрович Кулиджанов
Дата нараджэння 19 сакавіка 1924(1924-03-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 2002(2002-02-17) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, палітык
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых
IMDb ID 0474528

Леў Аляксандравіч Куліджанаў (руск.: Лев Александрович Кулиджанов; 19 сакавіка 1924, Тбілісі — 17 лютага 2002, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр. Народны артыст РСФСР (1969). Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў Германіі.

Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (1955), выкладаў у ім (з 1977 прафесар). Творчасці ўласцівы лаканізм рэжысуры, камернасць сюжэтаў, паглыблены псіхааналіз характараў, лірычныя інтанацыі, дэталёвая дакладнасць, мяккі гумар. Паставіў фільмы: «Дом, у якім я жыву» (1957, з Я. А. Сегелем), «Бацькоўскі дом» (1959), «Калі дрэвы былі вялікімі» (1962), «Сіні сшытак» (1964), «Злачынства і пакаранне» (1970), «Зорная хвіліна» (1975; мастацка-дакументальны), тэлесерыял «Карл Маркс. Маладыя гады» (1980; Ленінская прэмія 1982), «Памерці не страшна» (1991) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія РСФСР (1971).

Зноскі

  1. Кулиджанов Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Lev Kulidžanov // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Кулиджанов Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]